Герт Вільдэрс
Герт Вільдэрс (па-нідэрляндзку: Geert Wilders) (нарадзіўся 6 верасьня 1963, Вэнлё) — нідэрляндзкі палітык. Зьяўляецца дэпутатам парлямэнту Нідэрляндаў з 1998 году, першапачаткова ў якасьці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасьць набыў дзякуючы сваёй цьвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамэда з краіны, каб ён жыў у наш час» [3].
Герт Вільдэрс | |
![]() | |
Кіраўнік парлямэнцкае фракцыі «Партыя Свабоды» | |
---|---|
2006 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Ян-Пэтэр Балькенэндэ |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 верасьня 1963 (57 гадоў)![]() |
Партыя: | «Партыя Свабоды» |
Сужэнец: | Крысьціна Вільдэрс[2] |
Адукацыя: | Open University of the Netherlands[d] |
Палітычная кар’ераРэдагаваць
У верасьні 2004 году Вільдэрс пакінуў шэрагі лібэральнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», чальцом якой ён быў з 1989 году і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вільдэрса з пазыцыяй партыі па пытаньні аб пачатку перамоваў з Турэччынай аб уступленьні яе ў Эўразьвяз, а таксама мноства іншых пытаньняў.
Палітычныя поглядыРэдагаваць
Вільдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Нідэрлянды. Па шматлікіх пытаньнях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрляндзкага палітыка Піма Фартайна. Вільдэрс зьняў дакумэнтальны кароткамэтражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://www.kiesraad.nl/binaries/kiesraad/documenten/rapporten/2017/2/definitieve-kandidatenlijsten-tk-2017/definitieve-kandidatenlijsten-tk2017-kieskring-s-gravenhage/osv3-9_Definitieve+kandidatenlijsten_TK2017_sGravenhage.pdf
- ^ http://www.imdb.com/name/nm1770894/bio
- ^ Dutch populist attacks Koran, Prophet Mohammad (анг.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Герт Вільдэрс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (нід.)
- Афіцыйная англамоўная старонка (анг.)