Філіп Вольшайд

нямецкі футбаліст

Філіп Вольшайд (па-нямецку: Philipp Wollscheid; нарадзіўся 6 сакавіка 1989 году, Вадэрн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які гуляў абаронцам. У 2013 годзе правёў 2 матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Філіп Вольшайд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1989(1989-03-06)[1] (35 гадоў)
Рост 194 см
Вага 85 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2009
2009—2011
2011—2012
2012—2015
2014
2015
2015—2017
2016—2017
2017—2018
2018—2019
Рот-Вайс Газбарн
Заарбрукен
Нюрнбэрг 2
Нюрнбэрг
Баер
Майнц (арэнда)
Сток Сіці (арэнда)
Сток Сіці
Вольфсбург (арэнда)
Мэц
Ношвэндэль Вадэрн
18 (0)
29 (3)
39 (1)
52 (5)
51 (2)
5 (0)
12 (0)
33 (0)
9 (0)
0 (0)
0 (0)
Зборныя
2013 Нямеччына 2 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Філіп нарадзіўся ў Заарляндзе й свае першыя гады правёў правёў у рэгіянальных аматарскіх клюбах. У 2008 годзе гулец быў запрошаны ў клюб «Заарбрукен». За час вытупаў за клюб Філіп выходзіў пераважна на замены, выходзячы ў 30 матчах чэмпіянату[2]. Пасьля таго, як клюб атрымаў павышэньне ў клясе да Рэгіянальнай лігі ў 2009 годзе, Вольшайд вырашыў шукаць новы клюб, якім стаўся «Нюрнбэрг». Філіп падпісаў з баварскім клюбам трохгадовы кантракт[3].

Спачатку Вольшайд гуляў за рэзэрвовую каманду клюбу, але ў сэзоне 2010—2011 гадоў Філіп дэбютаваў за асноўную каманду, выйшаўшы на поле ў гульні супраць «Кайзэрсьляўтэрну». Неўзабаве ён стаў рэгулярным гульцом каманды й скончыў сэзон займаючы трэцяе месца сярод усіх абаронцаў Бундэсьлігі, паводле рэйтынгу часопіса «Кікер»[4].

У лістападзе 2011 году гулец падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам «Баер», паводле якога ўлетку 2012 году перайшоў у левэркузэнскі клюб[5].

Міжнародная рэдагаваць

29 траўня 2013 году Філіп дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору ў горадзе Бока-Рэтун, штат Флорыда.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Philipp Wollscheid // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Saarländer Philipp Wollscheid ist der Senkrechtstarter des 1. FC Nürnberg. Saarbrücker Zeitung
  3. ^ Wollscheid's long and winding road(недаступная спасылка). Bundesliga.
  4. ^ 1. Bundesliga – Topspieler. kicker.de
  5. ^ Jewel' Wollscheid to join Leverkusen. UEFA.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Філіп Вольшайдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў