Майнц (футбольны клюб)
«Майнц» (па-нямецку: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клюб з гораду Майнцу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальцы. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 году й, акрамя футболу, маецца гандбольны клюб, а таксама клюб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сэзону 2009—2010 гадоў у Бундэсьлізе.
Майнц | ||||||
Поўная назва | 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 27 сакавіка 1905 | |||||
Горад | Майнц, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Опэль-Арэна Умяшчальнасьць: 34 034 | |||||
Прэзыдэнт | Штэфан Гофман[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2023—2024 | 13 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы mainz05.de (ням.) (анг.) |
Найбольш значнымі посьпехамі клюбу ёсьць удзел у розыгрышы нямецкай Бундэсьлігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЭФА ў сэзоне 2005—2006 гадоў і ўдзел у паўфінале на Кубак Нямеччыны ў сэзоне 2008—2009 гадоў. Пасьля паляпшэньня фінансавага становішча клюб распачаў будаўніцтва новага стадыёну. 5 траўня 2009 году ў навакольлях Майнцу пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофэйс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьУжо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клюб, якая зьведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клюб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасьля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням. Süddeutschen Fußballverband) клюб аб’яднаўся зь іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клюбу. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў клюбу зноў адбылося зьліцьцё, на гэты раз, з клюбам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманду «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клюбам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў пэрыяд паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі, і трапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасьля перамогі ў рэгіянальнай Крайсьлізе.
Пэрыяд Трэцяга Райху
рэдагавацьУ 1920—1930-я гады клюб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гэсэну, уключаючы першае месца па заканчэньні сэзонаў 1931—1932 і 1932—1933 гадоў. Пасьля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), якая ў тыя часы зьяўлялася адной з шасьці вядучых рэгіянальных лігаў Райху. У дадзеным дывізіёне клюб правёў усяго адзін сэзон, перад тым, як «выляцеў». У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клюб зь іншым спартовым таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусьветнай вайны клюб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|