Фёдар Махноў (18 чэрвеня [ст. ст. 6 чэрвеня] 1878; в. Касьцюкі, цяпер Лятчанскі сельсавет, Віцебскі раён, Беларусь — 10 верасьня [ст. ст. 28 жніўня] 1912, в. Горбачы, цяпер Лятчанскі сельсавет, Віцебскі раён, Беларусь) — самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі. Паводле кнігі «Жыцьцё» (Парыж: Лярус(fr), 1962; франц. La Vie) францускага біёляга Жана Растана(fr) (1894—1977) ўвесну 1905 г., у 26 гадоў, пры наведваньні Заходняй Эўропы меў рост 2,85 мэтры, вагу 182 кіляграмы, даўжыню далоні 32 сантымэтры (см) і даўжыню ступні 51 см[1].

Фёдар Махноў
Фёдар Махноў з жонкай Эўфрасіньняй, рост якой 215 см
Імя пры нараджэньні Фёдар Андрэевіч Махноў
Род дзейнасьці Актор цырка
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1878
Месца нараджэньня вёска Касьцюкі, Старасельская воласьць, Віцебскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 верасьня 1912
Месца сьмерці хутар Горбачы, Старасельская воласьць, Віцебскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Занятак сялянства, цыркавы артыст
Навуковая сфэра sideshow performer[d]
Бацька Андрэй Махноў
Маці памерла пры родах
Жонка Эўфрасіньня Лебедзева
Дзеці 3 сыны: Радамір; 2 дачкі
Дадаткова Меў найбольшы на сьвеце рост сярод людзей (на вясну 1905 г. 285 см)[1]

Біяграфія

рэдагаваць
 
Помнік на магіле Фёдара Махнова

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і на хутары ля вёскі Касьцюкі (Старасельская воласьць, Віцебскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя; цяпер Віцебскі раён, Беларусь). Яго бацькі, 2 браты (Сьцяпан і Мікалай) і 2 сястры росту былі вышэй сярэдняга, але волатамі не лічыліся. Сам жа Фёдар ужо ў 16 гадоў быў 2,54 мэтры (2 аршыны і 9 вяршкоў). Даўжыня ступні яго раўнялася 51 см, даўжыня далоні — 32 см. Пры гэтым важыў 182 кг і быў надзвычай моцны. Паводле іншых зьвестак, рост Фёдара складаў 239 см[2].У жніўні 1898 г. прыехаў гандляваць яблыкамі ў Віцебск, дзе яго наняў уласьнік нямецкага цырка Ота Біліндэр для гастроляў у Заходняй Эўропе і ЗША[1]. Па вяртаньні з гастроляў пасяліўся са сваёй жонкай, настаўніцай Эўфрасіньняй Лебедзевай на хутары Горбачы (Старасельская воласьць, Віцебскі павет; цяпер Віцебскі раён) празваным мясцовым жыхарамі «Волатавым хутарам». Сама Эўфрасіньня ростам была 215 см. Меў у шлюбе 3 сыноў, у тым ліку 2 блізьнятаў, і 2 дачок[1]. Дзеці былі таксама не маленькія, хаця ніводны зь іх ня ўзяў двухмэтровай плянкі.

Цягам 1905 г. наведаў Бэрлін (Нямецкая імпэрыя) і Лёндан (Ангельшчына), дзе наведаў Іпадром з жонкай і дзіцём. У 1906 г. працягнуў гастролі ў ЗША, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам Тэадорам Рузвэлтам (1901—1909).

Памёр 10 верасьня 1912 году ва ўзросьце 34 гадоў. Паводле меркаваньняў, ад захворваньня лёгкіх, хаця ёсьць і іншыя вэрсіі. Хтосьці пагаворваў, быццам волат быў атручаны супэрнікамі ці зайздросьнікамі, але ніякіх доказаў гэтаму не прыводзіцца. Пахавалі яго на цьвінтары за вёскай Горбачы (Віцебскі раён).

Калі ў 1930-я гг. сын Радамір вучыўся на лекара ў Менску, яго аўдавелая маці прадала за 5 тыс. рублёў шкілет мужа Беларускаму мэдычнаму інстытуту для катэдры анатоміі. У 1939 г. парэшткі Фёдара Махнова вынялі для дасьледаваньня ў Беларускай акадэміі навук. Але труну й помнік на цьвінтары за вёскай Горбачы (Віцебскі раён) пакінулі ў тым жа выглядзе. На абэліску дагэтуль можна прачытаць: «Фёдар Андрэевіч Махноў. Нарадзіўся 6 чэрвеня 1878 году. Памёр 28 жніўня 1912 году. Самы высокі чалавек у сьвеце. Ростам быў 3 аршыны 9 вяршкоў». 3 аршыны 9 вяршкоў складаюць 254 сантымэтры, гэты паказчык быў узяты з кантракту 16-гадовага Фёдара. Але пасьля 16 гадоў Фёдар Махноў працягваў расьці й дадаў яшчэ 31 см, дасягнуўшы 285 см. Жонка волата, Эўфрасіньня, жадала выправіць няправільны паказчык на помніку, але ёй перашкодзілі распачатая неўзабаве Першая сусьветная вайна, а затым кастрычніцкі пераварот. Пасьля нямецкага захопу Менску ў канцы чэрвеня 1941 г. шкілет Махнова таемна вывезьлі зь Беларускага мэдычнага інстытуту[1].

26 чэрвеня 2010 году ў Віцебску Віцебскі гарвыканкам і газэта «Витьбичи» арганізавалі Адкрыты гарадзкі конкурс на самага высокага чалавека памяці Фёдара Махнова «Віцебскі волат». На 2012 г. у сярэдняй школе вёскі Старое Сяло (Віцебскі раён) захоўваўся яго дзіцячы ложак даўжынёй 265 см і шырынёй 120 см, які стаў яму надта малым цягам сталеньня[1].

Літаратура

рэдагаваць
  • Юшкевич М. Д. Витебский великан|Vitebsk giant. — Новополоцк: Издатель О. В. Молодечкин, 2007. С. 23. — ISBN 978-985-90053-6-7

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць