Лятчанскі сельсавет
Лятча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Малыя Лётцы.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Лосьвідзкага раёну Віцебскай акругі. 29 кастрычніка 1924 году раён перайменаваны ў Кузьняцоўскі. 26 сакавіка 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Віцебскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 15 лютага 1931 году раён скасаваны, сельсавет перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Віцебскага гарадзкога савету. 27 ліпеня 1937 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Віцебскага раёну.
14 студзеня 2011 году ў склад гораду Віцебску перададзеная вёска Біцялёва[1], якая 24 сакавіка 2011 году была ліквідаваная як асобны населены пункт[2].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 18
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Витебска и Витебского района». Указ Президента Республики Беларусь от 14.01.2011 г. № 18 (рас.)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Витебского района». Решение Витебского районного Совета депутатов от 24.03.2011 г. № 94 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 335
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 291, 393
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 77