Фёдар Еўлашоўскі

беларускі мэмуарыст

Фёдар Міха́йлавіч Еўлашо́ўскі, альбо Хвёдар Еўлашэ́ўскі (1546, Ляхавічы — па 1616) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускае мэмуарнае літаратуры — «Дзёньніку» (1603—1604). Падсудак наваградзкага земскага суду (з 1592).

Фёдар Еўлашоўскі
лац. Fiodar Jeŭłašoŭski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 лютага 1546(1546-02-07)[1]
Памёр не пазьней за 18 ліпеня 1619[2]
Сужэнец Ганна Балатоўна[d][1]
Дзеці Яраш Еўлашэўскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, палітык, судзьдзя
Мова старабеларуская мова і беларуская мова[3]

Аўтар азначэньня «Залаты век», якое адносіў, пераважна, да трэцяй чвэрці XVI стагодзьдзя[4].

Біяграфія

рэдагаваць

З праваслаўнай шляхецкай сям’і. Веды ў матэматыцы, справаводзтве і юрыспрудэнцыі здабыў шляхам самаадукацыі, але быў пасьпяховым юрыстам, і вёў судовыя справы з даручэньня буйных магнатаў (М. Радзівіл, Я. Хадкевіч, К. Астроскі).

У 1576 годзе абіраўся паслом ад шляхты Наваградзкага павету на Варшаўскі вальны сойм. У 1592 годзе атрымаў урад падсудку наваградзкага земскага суду.

Дзёньнік

рэдагаваць

Дзёньнік быў пачаты ў 1603 годзе і завершаны ў 1604 годзе. Магчыма, што на яго складаньне паўплываў дыярыюш Мікалая Крыштапа Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да сьвятой зямлі».

Мэмуары носяць аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строгай храналягічнай пасьлядоўнасьці. Пераважна аўтар запісваў зьвесткі пра сваё жыцьцё, пра асабістыя ўражаньні. Між іншым, падаюцца зьвесткі пра асобныя гістарычныя падзеі XVI—XVII стагодзьдзяў: асобныя бітвы Лівонскай вайны (1558—1583), прыёмы манархамі Рэчы Паспалітай замежных паслоў, складаньне Люблінскай уніі (1569), выбары каралёў; падрабязна апісваецца паўстаньне Налівайкі (1595—1596)[5]. Але буйнейшыя пытаньні палітыкі не закранаюцца, бо аўтар лічыў гэта прэрагатывай магнатаў.

Мэмуары сьведчаць пра памяркоўны лібэралізм аўтара, рэлігійную верацярпімасьць, ягоны мясцовы патрыятызм. Еўлашоўскі ганарыўся ВКЛ і крытычна ставіўся да Польшчы[6].

  1. ^ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 247. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. ^ Радаман А. Патранальна-кліентальныя адносіны ў Новагародскім павеце і іх уплыў на палітыку і дзейнасць органаў шляхецкага самакіравання ў другой палове XVI – пачатку XVII ст. (белар.) // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV–XVIII стст.) / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМінск: 2014. — С. 272. — 442 с. — ISBN 978-985-7085-26-2
  3. ^ Jeŭlašoŭskì, Fedar Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Падокшын С. Рэфармацыя і залаты век Беларусі. — Мн.: 2002.
  5. ^ Аўтар спачуваў казакам, але асудзіў іх грабежніцтва і тэрор.
  6. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 57.

Літаратура

рэдагаваць
  • Асветнікі зямлі беларускай, X — пачатак XX ст. : Энц. даведнік / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелЭн, 2001. — 496 с.: іл. ISBN 985-11-0205-9.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7. — С. 56—57.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — 541с.;іл. с. — ISBN 5-85700-075-0
  • Саверчанка І. Фёдар Еўлашоўскі — класік мемуарыстыкі: [пра пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча XVI—XVII стст.] // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 23 чэрв. (№ 25). — С. 14.
  • Свяжынскі У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 121, [2] с.
  • Свяжынскі У. Дыярыуш і Еўлашоўскі: [пра грамадскага дзеяча і пісьменніка эпохі Вялікага княства Літоўскага Фёдара Еўлашоўскага] // Краязнаўчая газета. — 2006. — Сак. (№ 12).
  • Таранеўскі В. У. Штрыхі да «Успамінаў» Ф. Еўлашоўскага і «Реестра списань…» Ф. Кміты-Чарнабыльскага: [прысвечана мемуарнай літаратуры Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст.] // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова»: сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Витебский государственный университет им. П. М. Машерова; редколлегия: А. В. Русецкий (главный редактор) и др. — Т. 6. — С. 177—190.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — 702 с. — 9500 ас.
  • Nadson A. The Memoirs of Theodore Jeŭłašeŭski, Assessor of Navahrudak (1546—1604) // The Journal of Byelorussian Studies 1968. Vol I, No 4 — Year IV.
  • Pamiętnik Teodora Jewłaszewskiego nowogrodzkiego podsędka. 1546 1604. Wydał T.X.L. Warszawa 1860. Пераклад на польскую мову.
  • Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1957. — Т. 2, [т. 2] : Голинський — Зернов. — ISBN 5-7707-4049-3