Залаты век беларускай гісторыі
«Залаты́ век» у беларускай гісторыі — мэтафарычны тэрмін, які датычыць пэўнага паслабленьня і, нават, частковага і часовага адступленьня (1500—1570-я, асабліва 3-я чвэрць XVI ст.) польскае й каталіцкае культурна-рэліґійнае экспансіі, якая ажыцьцяўлялася цягам канца XIV—XVII стагодзьдзяў на беларускіх і ўкраінскіх (тады — усходнеславянскіх і праваслаўных) землях ВКЛ. У практыцы, што прыжылася ў XX ст., тэрмінам часам карыстаюцца ў дачыненьні да ўсяго XVI стагодзьдзя, што ня цалкам правільна.
Аўтарства тэрміну належыць, як мяркуецца, тагачаснаму пісьменьніку і публіцысту Фёдару Еўлашоўскаму. У прапаґандысцкай літаратуры савецкіх часоў аўтарства тэрміну часам няслушна прыпісвалі «беларускім буржуазным нацыяналістам», асабліва Вацлаву Ластоўскаму.
З канца XX стагодзьдзя ў беларускай гістарыяґрафіі тэрмін часта ўжываецца пашырана, з агульнаю прывязкаю да пэрыяду XV—XVI стагодзьдзяў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. Ці быў «залаты век» у гісторыі Беларускай дзяржавы // 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |