Сямён Падокшын
Сямё́н Алякса́ндравіч Падо́кшын (8 сакавіка 1931, Гомель — 2004) — беларускі філёзаф, гісторык, культуроляг. Доктар філязофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).
Сямён Падокшын | |
Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1931 або 1931[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 сьнежня 2004 або 2004[1] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, гісторык, культуроляг, мэдыявіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філязофскіх навук[d] (1987) і кандыдат гістарычных навук[d] (1965) |
Узнагароды |
Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1953). З 1960 працаваў ў Інстытуце філязофіі і права АН БССР. Кірункі навуковай дзейнасьці: гісторыя філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэньня і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці беларускага народу, духоўна-культурнага сынтэзу Ўсходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага сувэрэнітэту, філязофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксьце культуры эпохі Адраджэньня вывучаў філязофскую і грамадзка-палітычную думку Беларусі 16-17 ст., вызначаў адмысловыя рысы айчыннага Рэнэсансу і гуманізму.
Працы
рэдагаваць- 1970 — «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.»
- 1974 — «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў»
- 1981 — «Францыск Скарына»
- 1990 — «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага»
- 2000 — «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз»
- 2003 — «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры»
- 2004 — «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #103525335 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Літаратура
рэдагаваць- Падокшын Сямён // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6