Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск)
Станцыя «Фрунзенская» | |
---|---|
Аўтазаводзкая лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 31 сьнежня 1990 |
Тып плятформы | Астраўная |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Пераходы на станцыі | Юбілейная плошча |
Маб. апэратары | А1, МТС, Life:) |
Код станцыі | 218 |
Фру́нзенская (трансьліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Адкрылася 31 сьнежня 1990 году ў складзе першай дзялянкі Аўтазаводзкай лініі. Разьмяшчаецца паміж станцыямі «Моладзевая» і «Няміга». Да адкрыцьця ў 1995 годзе другой дзялянкі Аўтазаводзкай лініі «Фрунзенская» была канцавой.
Да 1990 году станцыю плянавалася назваць «Юбілейнай», бо яна разьмяшчаецца побач зь Юбілейнай плошчай (Фрунзэнскі раён Менску). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.
Канструкцыя
рэдагавацьСтанцыя аформленая ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаныя латуннымі мастацкімі кампазыцыямі. Уваходы на станцыю разьмешчаныя ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перасячэньнем вуліцаў Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|