Партызанская (станцыя мэтро, Менск)
Станцыя «Партызанская» | |
---|---|
Аўтазаводзкая лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 7 лістапада 1997 |
Тып плятформы | Астраўная |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Будаўнік | Менскмэтрабуд |
Пераходы на станцыі | Няма |
Маб. апэратары | А1, МТС, Life:) |
Партызанская (трансьліт.: Partyzanskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Адчыненая разам са станцыяй «Аўтазаводзкая» 7 лістапада 1997 году[1].
Канструкцыя
рэдагавацьКалённая станцыя дробнага закладаньня, трохпралётная (адзін пралёт утоены), з побач прастакутных калён. На меншай глыбіні над станцыяй зьмесцаваны гандлёвы цэнтар «Падземны Горад».
У архітэктурна-мастацкім афармленьні станцыі падкрэсьлена нестандартнасьць канструктыўнага вырашэньня плятформавай залы з адным цэнтральна зьмесцаваным шэрагам калён. Рэбры пліт перакрыцьця ды апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесанаванай столі ды візуальна павялічваюць эфэкт шырыні прасторы.
Новыя аздабленчыя матэрыялы, якія зьяўляліся ў той час на рынку, дазволілі перагледзець афармленьне. Таму многія напрацоўкі дэкаратарскіх разьвязкаў гэтак і не былі ўвасоблены ў жыцьцё. Затое новы падыход дазволіў трохі патаньніць будаваньне.
Асноўная дэкаратыўна-мастацкая нагрузка скавана на разьвязак цэнтральна зьмесцаванага шэрага калён. Калёны абкладаюцца зялёным мармурам з улучэньнем дэкаратыўных профіляў з анадаванага алюмінію. У верхняй зоне калён зьмесцаваны сьвяцільні з адмысловай оптыкай, што ствараюць эфэкт паходні, якія сымбальізуюць полымя народнага супраціву ды апорныя агонь памяці ды падзяка нашчадкаў.
Выхады
рэдагавацьВыхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасьцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспэкта, вуліц Даўгабродзкай і Жылуновіча, парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |