Магілёўскае (электрадэпо)

дэпо Менскага мэтрапалітэну

Каардынаты: 53°51′53″ пн. ш. 27°41′29″ у. д. / 53.8647° пн. ш. 27.6913° у. д. / 53.8647; 27.6913

Электрадэпо «Магілёўскае»
Менскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 1 верасьня 2003
Лінія Аўтазаводзкая
Тыпы вагонаў 81-717/714
Адрас п/а Трасьцянец
Бліжэйшая станцыя «Магілёўская»

Электрадэпо «Магілёўскае» (ЦЧ-2) — другое па ліку электрадэпо Менскага мэтрапалітэну. Ад пачатку абслугоўвае Аўтазаводзкую лінію.

Гісторыя

рэдагаваць

Электрадэпо пачало сваю працу 1 верасьня 2003 году. Дагэтуль другая лінія абслугоўвалася «Маскоўскім» электрадэпо, што на аднайменнай лініі.

Лінія Тэрмін
2 Аўтазаводзкая з 2003

Рухомы склад

рэдагаваць

Агулам дэпо мае 156 вагонаў (што складае 31 пяцівагонных складаў ды адзін рэзэрвовы вагон).[1]

  1. ^ Метрополитен сегодня  (рас.). Праверана 16 лістапада 2010 году.