Каменная Горка (станцыя мэтро)

станцыя мэтро ў Менску, Беларусь
(Перанакіравана з «Каменная горка (станцыя мэтро)»)
Станцыя «Каменная Горка»
Аўтазаводзкая лінія
Менскі мэтрапалітэн
Дата адкрыцьця 7 лістапада 2005 году
Тып Трохпралётная калённая
Тып плятформы Астраўная
Архітэктары Н. Лапата
Выхад да вуліц Прытыцкага, Кунцаўшчына, Лабанка, Бурдзейнага
Маб. апэратары МТС, А1, Life:)
Аўтазаводзкая лінія
Каменная горка (станцыя мэтро) leer
Каменная Горка
Кунцаўшчына (станцыя мэтро) leer
Кунцаўшчына
Спартыўная (станцыя мэтро, Менск) leer
Спартыўная
Пушкінская (станцыя мэтро, Менск) leer
Пушкінская
Маладзёжная (станцыя мэтро, Менск) Менск-Паўночны
Маладзёжная
Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск) Юбілейная плошча (станцыя мэтро)
Фрунзенская
Няміга (станцыя мэтро) leer
Няміга
Купалаўская (станцыя мэтро)
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
Купалаўская
Першамайская (станцыя мэтро, Менск) leer
Першамайская
Пралетарская (станцыя мэтро, Менск) Менск-Усходні
Пралетарская
Трактарны завод (станцыя мэтро, Менск) leer
Трактарны завод
Партызанская (станцыя мэтро, Менск) leer
Партызанская
Аўтазаводзкая (станцыя мэтро, Менск) leer
Аўтазаводзкая
Магілёўская (станцыя мэтро) leer
Магілёўская
Магілёўскае (электрадэпо) leer
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Каменная Горка (трансьліт.: Kamiennaja Horka) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну, канцавая ў заходнім напрамку. Была адчыненая 7 лістапада 2005 году ў складзе пятай чаргі Аўтазаводзкае лініі, якая ўключала 3 новыя станцыі. Наступная станцыя на лініі — «Кунцаўшчына».

Канструкцыя

рэдагаваць

«Каменная Горка» — калённая станцыя мелкага залажэньня, трохпралётная, з круглымі калёнамі.

Плятформа станцыі астраўная, разьлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі менскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага заляганьня, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесьвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, але на жаль, на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Белпрамбудбанка й 2 банкаматы, адзін зь якіх не працуе.

Падземны пераход

рэдагаваць

У падземным пераходзе, што датычыцца станцыі, знаходзіцца гандлёвы цэнтар «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты й іншыя праграмы, гульні для Playstatіon® 2 і Mіcrosoft® Xbox 360®; адзеньне, абутак; у гандлёвым цэнтры разьмешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны й падлучыцца да апэратараў А1 і Lіfe:). Разьмешчаны банкамат Белінвэстбанка.

Уваходы на станцыю разьмешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваньнем вул. Прытыцкага, Кунцаўшчына й Лабанка. Канцавая другой лініі забясьпечвае доступ да метро жыхарам мікрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына й Сухарава.

Цікавыя факты

рэдагаваць

Каменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Каменная Горка (станцыя мэтро)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў