Першамайская (станцыя мэтро, Менск)
Станцыя «Першамайская» | |
---|---|
Аўтазаводзкая лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 1991 |
Тып плятформы | Бочныя |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Маб. апэратары | А1, МТС, Life:) |
Код станцыі | 215 |
Першамайская (трансьліт.: Pieršamajskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну, разьмешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта ў 1991 годзе, праз некалькі месяцаў пасьля першага ўчастка Аўтазаводзкай лініі. Адзіная станцыя ў Менскім мэтрапалітэне з бакавым разьмяшчэньнем плятформаў.
Будаўніцтва
рэдагавацьПершапачаткова станцыя праектавалася з астраўной плятформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаныя тэхнічныя памылкі — у прыватнасьці, не ўлічана прысутнасьць пылеватых пяскоў паблізу рэчышча Сьвіслачы. У выніку плян тунэляў і станцыі быў зьменены, а дата адкрыцьця станцыі перанесена з 31 сьнежня 1990 году на першае паўгодзьдзе 1991 году. Да заканчэньня будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам.
Выхады
рэдагавацьВыхады «Першамайскай» разьмешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Сьвіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Менск», заводу «Менск Крышталь», ліцэю БДУ і стадыёна «Дынама».
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |