Кляўдыё Гуджэроцьці
Кля́ўдыё Гуджэро́цьці (7 кастрычніка 1955, Вэрона, Італія) — рыма-каталіцкі сьвятар, дыплямат.
Кляўдыё Гуджэроцьці | |
па-італьянску: Claudio Gugerotti | |
per orientalem viam | |
Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі | |
---|---|
4 ліпеня 2020 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Эдвард Джозэф Адамс |
Апостальскі нунцый ва Ўкраіне | |
13 ліпеня 2015 — 4 ліпеня 2020 | |
Апостальскі нунцый у Азэрбайджане, Армэніі і Грузіі | |
2001 — 2011 | |
Папярэднік: | Пэтэр Штэфан Цыбрыген |
Апостальскі нунцый у Беларусі | |
15 ліпеня 2011 — 13 ліпеня 2015 | |
Папярэднік: | Марцін Відавіч |
Наступнік: | Габар Пінтэр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 кастрычніка 1955 (69 гадоў) Вэрона |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне (Італія). Скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце сьв. Анзэльма ў Рыме.
Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў 29 траўня 1982 году.
Выкладаў у Тэалягічным коледжы сьвятога Зянона, Інстытуце экумэнічных студыяў «Сан-Бэрнардына», унівэрсытэтах Вэнэцыі, Падуі і Рыму, Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту і Папскага ўсходняга інстытуту. Аўтар некалькіх кнігаў і дасьледаваньняў па ўсходняй хрысьціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.
У 1985 годзе паступіў на служэньне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў, быў сакратаром кардынала Акіле Сыльвэстрыні.
7 сьнежня 2001 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Армэніі і Грузіі, узьведзены ў званьне тытулярнага біскупа Равэльлё. 13 сьнежня 2001 прызначаны таксама Апостальскім нунцыем у Азэрбайджане.
6 студзеня 2002 году ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане атрымаў біскупскую сакру. Галоўным кансэкратарам быў папа Ян Павал II.
15 ліпеня 2011 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 13 ліпеня 2015 прызначаны Апостальскім нунцыем ва Ўкраіне. 4 ліпеня 2020 прызначаны Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Гонару (Грузія)
- Мэдаль Маўзэса Харэнацы (Армэнія)
- Ордэн сьвятога Нэрсэса Міласьцівага (Армянская апостальская царква)
- Залаты мэдаль сьвятога Барталямэя (Расейская праваслаўная царква)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПапярэднік Марцін Відавіч |
Апостальскі нунцый у Беларусі 15 ліпеня 2011 — 13 ліпеня 2015 |
Наступнік Габар Пінтэр |