Ніжнесылескае ваяводзтва

польскае ваяводзтва

Ніжнесылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo dolnośląskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае значную частку тэрыторыі гістарычнай краіны Сылезія (Ніжняя Сылезія). Утворанае 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы, з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Уроцлаўскага, Лягніцкага, Валбжыскага, Яленя-Гурскага і часткова Каліскага і Ляшчыньскага.

Ніжнесылескае ваяводзтва
Сьцяг Ніжнесылескага ваяводзтва Герб Ніжнесылескага ваяводзтва
Сьцяг Ніжнесылескага ваяводзтва Герб Ніжнесылескага ваяводзтва
Ніжнесылескае ваяводзтва на мапе
Ніжнесылескае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Уроцлаў
Адміністрацыя ваяводзтва Wrocław, pl. Powstańców Warszawy 1
Ваявода vacat
Адміністрацыя маршалка Wrocław, ul. Wybrzeże Słowackiego 12/14
Маршалак Цэзары Пжыбыльскі
Плошча 19 948 км²
Насельніцтва 2 879 800 чалавек (на 30 чэрвеня 2007)
Шчыльнасьць насельніцтва 144,8 чалавек/км²
Урбанізацыя 71%
Нумарныя знакі D

Геаграфія

рэдагаваць

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Польшчы, мяжуе з Чэхіяю і Нямеччынаю і ваяводзтвамі:

Сядзіба ваяводзкае ўлады — Уроцлаў.

У Ніжнесылескім ваяводзтве налічваецца 91 населены пункт з гарадзкімі правамі, у тым ліку 3 гораду існуе на правах павету.

Ніжнесылескае ваяводзтва складаецца з 29 паветаў — 26 земскіх і 3 гарадзкіх.

Гміны і населеныя пункты

рэдагаваць

У склад ваяводзтва ўваходзяць 169 гмін (36 гарадзкіх, 55 сельска-гарадзкіх і 78 сельскіх).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць