Францішак Браніслаў Міцкевіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.

Францішак Браніслаў Міцке́віч (польск. Franciszek Bronisław Mickiewicz; 1796[a], Наваградак Наваградзкага павету Слонімскай губэрні, Расейская імпэрыя — 13 лістапада 1862, Ражнова, гміна Абарнікі, Прускае каралеўства (сёньня — Велікапольскае ваяводзтва, Польшча) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, старэйшы брат Адама Міцкевіча.

Францішак Міцкевіч
лац. Francišak Branisłaŭ Mickievič
Franciszek Bronisław Mickiewicz
Францішак Міцкевіч на сьмяротным ложы
Францішак Міцкевіч на сьмяротным ложы

Герб «Порай»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1796
Наваградак Наваградзкага павету Слонімскай губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр 13 лістапада 1862
Ражнова
Пахаваны
  • Ражнова[d]
Род Міцкевічы
Бацькі Мікалай Міцкевіч
Барбара з Маеўскіх
Жонка Людвіка Альшэўская
Дзеці Антоні Тадэвуш Міцкевіч
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць пісьменьнік
Рэгаліі
Ордэн Virtuti Militari
Ордэн Virtuti Militari

Паходжаньне

рэдагаваць

Бацька Францішка Мікалай выводзіў сваё паходжаньне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў гербу «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[2]. Брат Францішка Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана й зацьверджана ў Расейскай імпэрыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[3]. Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізьніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзе[4], паходзіла з роду Маеўскіх гербу «Стары конь», у Наваградзкім ваяводзтве вядомым зь сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцьця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградзкага ротмістра Юзэфа Арэшкі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстаньні ў званьні падпаручніка[1]. Падчас паўстаньня быў прызначаны паўстанцкім кіраўніком Наваградку. Удзельнічаў у бітвах пад Варшавай, атрымаў званьне паручніка, быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэну Virtuti Militari[1]. З пашпартам памерлага паўстанца Юстына Поля змог перайсьці мяжу з Прусіяй, пасьля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам[1]. За ўдзел у паўстаньні Міцкевічы страцілі фальварак Завосьсе й дом у Наваградку, якія былі канфіскаваны расейскай уладай.

Некаторы час жыў у Лукаве, а пазьней ад 1859 у Ражнове, дзе памёр у 1862 г.[1] Быў пахаваны ў мясцовым касьцёле[1]. Аўтар успамінаў, вядомых, як крыніца да біяграфічных зьвесткаў аб Адаме Міцкевічу. Паводле сучасьнікоў быў гарбатым[1].

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Польскі дасьледнік-краязнаўца Павал Андэрс падае год нараджэньня Францішка Міцкевіча, як 1795 г.[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Крыштап Міцкевіч───────┐
                       ├──Ян Міцкевіч──────────┐
Хрысьціна Закржэўская──┘                       │
                                               ├──────Якуб Міцкевіч──┐              
?──────────────────────┐                       │                     │                 
                       ├──Марыяна Лешчылоўская─┘                     │                
?──────────────────────┘                                             │
                                                                     ├─Мікалай Міцкевіч─┐
Стэфан Пянкальскі──────┐                                             │                  │
                       ├──Ян Пянкальскі────────┐                     │                  │
Гелена Цадроўская──────┘                       │                     │                  │─Францішак Міцкевіч
                                               ├──Тэадора Пянкальская┘                  │ 
Ян Крыштап Краінскі────┐                       │                                        │
                       ├──Зузана Краінская─────┘                                        │
Кацярына Барымоўская───┘                                                                │
Маеўскі────────────────┐                                                                │─Адам Міцкевіч
                       ├──Міхал Маеўскі────────┐                                        │                                  
?──────────────────────┘                       │                                        │
                                               ├──Матэвуш Маеўскі─────┐                 │
?──────────────────────┐                       │                      │                 │
                       ├──Багуміла Вольская────┘                      │                 │─Аляксандар Міцкевіч
?──────────────────────┘                                              │                 │
                                                                      ├─Барбара Маеўская┘
Мэльхіёр Арэшка────────┐                                              │
                       ├──Юзэф Арэшка──────────┐                      │
Пэтранэла Сянкевіч─────┘                       │                      │
                                               ├──Ганна Арэшка────────┘
Юзэф Эйдзятовіч────────┐                       │
                       ├──Зузана Эйдзятовіч────┘
Тэрэза Астроўская──────┘