Францішак Міцкевіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.

Францішак Міцке́віч (польск. Franciszek Mickiewicz; 1833 — 6 лютага 1873, Кобрынь, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, пляменьнік Адама Міцкевіча.

Францішак Міцкевіч
лац. Francišak Mickievič
Franciszek Mickiewicz
Магіла Францішка Міцкевіча й ягонных бацькоў
Магіла Францішка Міцкевіча й ягонных бацькоў

Герб «Порай»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1833
Памёр 6 лютага 1873
Кобрынь
Пахаваны
Род Міцкевічы
Бацькі Аляксандар Міцкевіч
Тэрэза Тэраевіч
Жонка Антаніна Касьцюшка (1840-6.10.1906)
Дзеці Адам Міхал Міцкевіч, Марыя Міцкевіч
Рэлігія рыма-каталік

Нарадзіўся ў сям'і прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэту Аляксандара Міцкевіча, якім быў братам Адама Міцкевіча, і Тэрэзы Тэраевіч. Меў родную сястру Марыю Сьвянціцкую, якая была замужам за знакамітым лекарам Зыгмунтам Сьвянціцкім. У 1859 годзе бацькі вяртаюцца ў Беларусь, дзе набылі ён выкупіў невялікі маёнтак Губэрня пад Кобрынам. Там праз некаторы час Францішак Міцкевіч пазнаёміўся з Рамуальдам Траўгутам, якому ў лютым 1860 году дзед Віталь Шуйскі пакінуў у спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрыню[a].

У 1863 г. таемна далучыўся да паўстаньня 1863—1864 гадоў, быў агентам Рамуальда Траўгута. Пасьля паразы паўстаньня пабраўся шлюбам з удавой Рамуальда Траўгута, унучатай пляменьніцай Тадэвуша Касьцюшкі[b] Антанінай Касьцюшка.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Францішак, яго бацька й маці. Помнік уяўляе сабой вэртыкальную кампазыцыю зь фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.

  1. ^ Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касьцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра Касьцюшкі, які быў родным пляменьнікам Тадэвуша Касьцюшкі і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 году.
  2. ^ Бацька Антаніны - Аляксандар быў сынам Юзэфа Тамаша Касьцьшкі, роднага брата Тадэвуша.