Ордэн Virtuti Militari — самы ганаровы польскі ваенны ордэн, прысуджаецца за выдатныя баявыя заслугі. Заснаваны апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім 22 чэрвеня 1792 году ў гонар перамогі над расейскімі войскамі ў бітве пад Зяленцамі падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году, скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн дзейнічаў у Варшаўскім княстве. У час існаваньня Царства Польскага называўся «Ордэн войска польскага», пасьля аднаўленьня польскай незалежнасьці ў 1918 годзе атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari». Уручаецца ў час вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасьля яе заканчэньня прэзыдэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы кіраўнік — Станіслаў Наленч-Камарніцкі). Пасьля 1989 году не ўручаецца. У 1945—1989 гадах узброеныя сілы Польшчы ўдзельнічалі толькі ў адным ўзброеным канфлікце, пасьля 1989-га — у трох (Вайна ў Пэрсыдзкім заліве, вайна ў Аўганістане і вайна ў Іраку).
Ордэн быў адабраны ў Леаніда Брэжнева (10 ліпеня 1990), Івана Сярова (1995), Вінцэнта Раманоўскага(pl) (2006).
Спосабы нашэньня ордэна Virtuti Militari
|
---|
|
1 — Крыж срэбны, 2 — Крыж залаты, 3 — Крыж кавалерыскі, 4 — Крыж камандорскі, 5 — Крыж вялікі
|
Плянкі
|
---|
Крыж срэбны
|
Крыж залаты
|
Крыж кавалерыскі
|
Крыж камандорскі
|
Крыж вялікі
|