Франк Рыбэры́ (па-француску: Franck Ribéry; нарадзіўся 7 красавіка 1983 году, Булёнь-сюр-Мэр, Францыя) — былы францускі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі.

Франк Рыбэры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1983(1983-04-07)[1][2][3][…] (41 год)
Рост 170 см
Вага 72 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005
2005—2007
2007—2019
2019—2021
2021—2022
Булёнь
Алімпік Алез
Брэст
Мэц
Галатасарай
Алімпік Марсэль
Баварыя
Фіярэнтына
Салернітана
28 (6)
19 (1)
35 (3)
20 (2)
14 (0)
60 (11)
273 (86)
50 (5)
24 (0)
Зборныя
2006—2014 Францыя 81 (16)

Клубная кар’ера

рэдагаваць

Францускія клюбы

рэдагаваць

Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булёнь», якая гуляла ў 2-й францускай лізе. У наступным сэзоне перайшоў у клюб клясам ніжэйшым у «Алімпік» з Алезу. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблемаў, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У 2003—2004 гадах выступаў за «Брэст», у 2004 годзе перайшоў у «Мэц».

«Галатасарай»

рэдагаваць

У 2005 годзе Франк перайшоў у «Галатасарай», які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку. У складзе «Галатасараю» стаў пераможцам кубку Турэччыны.

«Алімпік»

рэдагаваць

Франк перайшоў на правах вольнага агента ў «Алімпік Марсэль» у 2005 годзе. У 2006 годзе са зборнай Францыяй стаў фіналістам чэмпіянату сьвету.

«Баварыя»

рэдагаваць

7 чэрвеня 2007 году перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клюбу 25 мільёнаў эўра. Рыбэры атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэньні кар’еры Мэхмэта Шоля, легенды клюбу, у канцы сэзону 2006—2007 гадоў. Рыбэры паказаў сябе як шматбаковы й хуткі паўабаронца, які забясьпечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клюбу: Міраслава Клёзэ і Люку Тоні.

Кар’ера ў зборнай

рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Францыі дэбютаваў у траўні 2006 году ў матчы супраць Мэксыкі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Галатасарай»:

«Марсэль»:

«Баварыя»:

Францыя:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Калі Рыбэры было 2 гады, ён і ягоная сям’я патрапілі ў сур’ёзную аўтакатастрофу ў Булёні-сюр-Мэр. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з грузавіком, і Франк стукнуўся тварам аб ветравое шкло. Пасьля гэтай падзеі на правай частцы твару ў яго засталіся два доўгіх шнары. Рыбэры прапаноўвалі правесьці плястычную апэрацыю, якая б цалкам выдаліла гэтыя шнары, але ён адмовіўся, матывуючы гэта тым, што яны робяць яго мацней[4].

Франк прыняў іслам і жанаты на альжырцы па імені Вагіба й мае зь ёй двух дачок. Малодшая дачка нарадзілася 9 студзеня 2008 году ў Парыжы.

  1. ^ а б в IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б в Franck Ribéry // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. ^ а б в FRANCK RIBERY // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Рибери: молюсь, чтобы не получить травму. germanyru.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць