Салернітана Салерна
«Салерніта́на 1919» (па-італьянску: U.S. Salernitana 1919) — італьянскі футбольны клюб з гораду Салерна правінцыі Кампаніі. Быў закладзены ў 1919 годзе, але двойчы банкрутаваў, пасьля чаго знову паўставаў. Апошні такі раз датуецца 2011 годам. У 2021 годзе клюб вярнуўся ў Сэрыю А пасьля 23 сэзонаў чаканьня.
Салернітана | |
Заснаваны | 1919, 1927, 2005 і 2011 |
---|---|
Горад | Салерна, Італія |
Стадыён |
Арэкі Умяшчальнасьць: 37 800 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Сэрыя Б |
· 2023—2024 | Сэрыя А, 20 месца (паніжэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы salernitana.it (італ.) |
Гісторыя
рэдагавацьСпартовае аб’яднаньне ў Салерна ўпершыню паўстала ў 1919 годзе. Крыху пазьней дружына аб’ядналася з камандаў «Аўдакс». Большую частку сваёй гісторыі клюб змагаўся ў Сэрыі Б і С. У 1920-х гадах, аднак, салернцы чатыры сэзоне правялі ў найвышэйшай лізе. Наступнымі вяртанямі да элітнага дывізіёну давялося чакаць вельмі доўга. То бок, клюб ненадоўга зьяўляўся ў Сэрыі А ў сэзонах 1947—1948 і 1998—1999 гадоў. У 2005 годзе клюб быў зьліквідаваны, але адразу зафундаваны нанова Антоніё Лямбардзі. У 2011 годзе клюб быў выключаны з сыстэмы італьянскага футболу. Ужо 21 ліпеня 2011 году тагачасны мэр Салерна Вінчэнца Дэ Люка ў адпаведнасьці зь дзейнымі правіламі здолеў узнавіць клюб, які быў заяўлены ў розыгрыш чэмпіянату Італіі. Праз год клюб узяў сабе сваю існую назву. Да 2016 году клюб ужо вярнуўся ў Сэрыю Б, дзе замацаваўся на некалькі сэзонаў. У 2021 годзе «Салернітана» аформіла павышэньне ў Сэрыю А, заняўшы пад кіраўніцтвам трэнэра Фабрыцыё Касторы другое месца пасьля «Эмпалі». У першым матчы па вяртаньні клюб з Салерна атрымаў паразу ад клюбу «Балёньня» 22 жніўня 2021 году[1]. Пасьля благога пачатку, пры якім «Салернітана» здабыла толькі адзін пункт у шасьці матчах, нарэшце, у сёмым матчы розыгрышу супраць «Джэноа» клюб здолеў здабыць першую перамогу. Адзіным аўтарам голу сустрэчы стаў басьнійскі нападнік Мілан Джурыч[2]. У кастрычніку Касторы быў звольнены з сваёй пасады, бо пасьля чарговай паразы ад «Спэцыі» клюб апынуўся на апошнім радку. Наступнік Стэфана Калянтуона, які ўжо ачольваў клюб з сьнежня 2017 году па сьнежань 2018 году, здолеў выратаваць клюб і захаваць месца ў Сэрыі А. Пры гэтым у апошніх 15 матчаў каманда здолела зарабіць 18 пунктаў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Bologna 3-2 Salernitana: De Silvestri double rescues Rossoblu». Football Italia.
- ^ «Salernitana 1-0 Genoa: Granata finally get first win». Football Italia.
- ^ «Salernitana avoid relegation with record low points total». Forza Italian Football.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (італ.)