Фартуны
Фарту́ны[2] (па-расейску: Фортуны) — вёска ў Глушанскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы Бабруйск — Глуск за 18 км ад чыгуначнае станцыі Красны Брод на лініі Бабруйск — Рабкор.
Фартуны | |
трансьліт. Fartuny | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Глушанскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213835 |
СААТА: | 7208828161 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′24″ пн. ш. 28°53′42″ у. д. / 53.04° пн. ш. 28.895° у. д.Каардынаты: 53°2′24″ пн. ш. 28°53′42″ у. д. / 53.04° пн. ш. 28.895° у. д. |
± Фартуны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назоў
рэдагавацьНазоў, верагодна, паходзіць ад лацінскага слова «fortuna» — шчасьцё, лёс, ці ад імя аднайменнае рымскае багіні Фартуна, ці ад азартнае лятарэйнае гульні — «Фартункі».
Гісторыя
рэдагавацьВёска вядомая ад ХІХ стагодзьдзя. Да 1890 году дзейнічала школа царкоўнае граматы. У 1897 годзе — вёска Гарадкоўскае воласьці Бабруйскага павету, 17 двароў, 114 жыхароў. Напачатку ХХ стагодзьдзя было 22 двары і 137 жыхароў. У 1917 годзе — засьценак, 20 двароў, 162 жыхары, а ў 1926 годзе — 23 двары й 110 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну тут дзейнічала падпольная антыфашыстоўская група. Напачатку 1997 году было 9 двароў, у якіх жыло 9 чалавек. У 2007 годзе ў вёсцы было 9 жыхароў, якія жылі 4 сем’ямі[3]. У 2013 годзе вёска перададзеная зь ліквідаванага Гарохаўскага ў склад Глушанскага сельсавету[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 6 жыхароў[1]
- 1999 год — 11 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 80
- ^ Фартуна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 212.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Фартуны // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 597