Глушанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Глуша́нскі сельсавет (да 2013 году — Глуша́нскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Глуша.

Гісторыя рэдагаваць

23 сьнежня 2011 году статус гарадзкога пасёлку Глуша паніжаны да пасёлку[1].

22 лютага 2013 году Глушанскі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[2].

20 лістапада 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Баркі, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Навасёлкі, Пакроўка, Слабада ліквідаванага Восаўскага сельсавету, а таксама пасёлкі Красны Агарод, Ляды, Чырвоная Зара і вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Гарохаўскага сельсавету[3].

Крыніцы рэдагаваць