«У гушча́рах» — папулярная беларуская патрыятычная песьня на словы Натальлі Арсеньневай і музыку Міколы Шчаглова-Куліковіча.[1][2]

«У гушчарах»
патрыятычная
Мова беларуская
Напісаная 1944 (80 гадоў таму)
Аўтар(ы) Натальля Арсеньнева
Кампазытар(ы) Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Песьня ўпершыню публікавалася ў час Другой сусьветнай вайны ў часопісах «Беларус на варце» й «Жыве Беларусь».[3] У 1944 годзе яна таксама ўвайшла ў зборнік песень СБМ «Юнацкі сьпеўнік». У 1979 годзе песьня ўвайшла ў зборнік выбраных твораў паэткі «Між берагамі» (разьдзел «Тэма вясны»).[4]

Перакладзеная на ангельскую мову Гаем Пікардам.[5]

У 1944 годзе песьня складалася з трох строфаў[6]. У зборніку «Між берагамі» паэтка дадала да іх чацьвёртую, якая стала ў вершы трэцяй. Існуе варыянт з заменаю радка «не маскаль-бальшавік і ня ляхі» на «не чужыя варожыя сілы»[7]. Таксама варыятыўна ў другой страфе сьпяваецца «сэрцы» (замест «сэрцах») ды «толькі» (замест «але»)[7].

У гушчарах
Па-беларуску (1944):[6] Па-беларуску (1979):[4] Ангельскі пераклад (Гай Пікарда):
У гушчарах, затканых імглою,

Шэрым змрокам, на золку ў зару

Ахвяруем Табе мы сабою

Кожны дзень, кожны час, Беларусь!

У гушчарах, затканых імглою,

шэрым змрокам, на золку, ў зару

ахвяруем Табе мы сабою

кожны дзень, кожны час, Беларусь!

A dim mist shrouds the underwood yonder,

Stars are hidden by storm clouds that lower,

We’ll stand by you, through lightning and thunder,

Belarus — every day, every hour.

І няма ў сэрцах жалю ды страху,

Мы адвагай юнацкай гарым,—

Не маскаль-бальшавік і ня ляхі,

Але Ты нас вядзеш да зары!

І няма ў сэрцах жалю ні страху,

мы адвагай змагарнай гарым:

ня чужыя жануць нас у далеч,

але Ты нас вядзеш да зары.

Stout of heart, we flinch not from grim labours,

Fired by youth, we’ll face bloodshed and wars.

We look not for the help of false neighbours,

Only you lead the way to the stars!

І мы верым, яна разгарыцца

ўстане зноў над краінаю дзень

бо ня стане змагар, не скарыцца

прад нягодаю ніколі, нідзе.

Хмараў дым над галовамі тае,

Вецер дыхае мятай, быльлём.

Беларусь, Беларусь залатая,

За Цябе, за Цябе мы ідзём!

Хмараў дым над галовамі тае,

вецер дыхае мятай, быльлём.

Беларусь, Беларусь залатая,

За Цябе, за Цябе мы ідзём!

Though above us the thunder storm gathers,

Windswept skies will return, clear and blue:

Belarus, golden Land of my Fathers,

‘This for you that we march, ‘it’s for you!

Выканаўцы

рэдагаваць

Пасьля Другой сусьветнай вайны і да канца 1980-х гадоў песьня выконвалася ў суполках беларускае эміграцыі.

У Беларусь песьня вярнулася ў позьнесавецкі час і сьпявалася шматлікімі выканаўцамі, у тым ліку такімі як:

У 2016 выходзіць аднайменны альбом гурту Trollwald зь песьняй пад гэтакай жа назвай[14], але яны не зьвязаныя зь песьняй на словы Натальлі Арсеньневай[15].

  1. ^ ТОП-6 паваенных эмігрантаў, якіх сорамна не ведаць, Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына», 15.07.2019
  2. ^ Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды: Мікола Шчаглоў-Куліковіч, 18.04.2006
  3. ^ Беларус на варце — У гушчарах
  4. ^ а б Натальля Арсеньнева. Між берагамі. — New YorkToronto: БІНіМ, 1979. — С. 287-288.
  5. ^ Belarusian Chronicle [Беларуская Кроніка], Autumn [Восень] 1997, № 1 (па-ангельску)
  6. ^ а б У гушчарах  (бел.) // Жыве Беларусь!. — студзень 1944. — № 1 (7).
  7. ^ а б У гушчарах (U huščarach)
  8. ^ Белы легіён. Няма радзімы, дзе няма свабоды
  9. ^ Стары Ольса. У гушчарах
  10. ^ N.R.M. У гушчарах
  11. ^ Данчык сьпявае ў Віцебску, 1996 («Крыніцы», «У гушчарах»)
  12. ^ «Унія» — У гушчарах (1998)
  13. ^ Bielarus na varcie  (анг.) // Encyclopaedia Metallum.
  14. ^ Trollwald — У гушчарах
  15. ^ Сяргей Будкін. Андрэй Апановіч: “Калі з’явіцца нейкі іншы LitvinTroll, сходзім на іх канцэрт, паіржом” (+прэм’ера песні)  (бел.) // Будзьма беларусамі!. — 24.12.2015.