Trollwald
«Trollwald» (па-беларуску: Трольвальд) — беларускі фольк-мэталёвы гурт, які ўзьнік пасьля распаду «Litvintroll».
Trollwald | |
Гады | 2015 — дасюль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | фолькавы мэтал |
Зьвязаныя праекты | Litvintroll |
Удзельнікі | Андрэй Апановіч Алег Клімчанка Андрэй Гарчакоў Генадзь Парахневіч Аляксей Панкратовіч Павел Аленчык Аляксей Жабуронак |
vk.com/trollwaldband |
Склад
рэдагаваць- Андрэй Апановіч (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — сьпевы, дуда, жалейка, цыстра
- Алег Клімчанка (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — бас-гітара
- Андрэй Гарчакоў (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — сынтэзатар
- Генадзь Парахневіч (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — бубны
- Аляксей Панкратовіч — бас-гітара
- Павел Аленчык — гітара
- Аляксей Жабуронак — гітара
Зьмены
рэдагавацьТворчасьць
рэдагавацьПра зьмены ў стылі адносна «Litvintroll»:
Мы крыху перадумалі канцэпцыю. Ня будзе гроўлу, я й раўці нармальна не ўмею. Музыка стане больш рок-н-рольная, трэшавая. Тэксты іншыя. Пішу цяпер больш пра тое, што хвалюе. Тэкстаў шмат назбіралася за час LitvinTroll, але ў працу яны тады не пайшлі, зноў жа Вася ставіўся да іх скептычна.
Пра песьні «Litvintroll» і аўтарскія правы на іх:
Так, усе песьні зарэгістраваныя на мяне. Аўтарства Васі — «Чорная панна», «Лясун», «Каралеўская», «Рок-н-трол», «Да сябра», іх мы дакладна ня будзем граць, нам чужога ня трэба. Штосьці са сваіх, можа, і возьмем, але трэба будзе адаптаваць пад наш новы стыль. Той жа гроўл замяніць чыстым вакалам. Гаворкі пра гэта пакуль не йдзе, бо багата новага матэрыялу, і на яго скіраваная ўся ўвага. Наогул ёсьць глябальная задума зрабіць канцэптуальны альбом на словы аднаго беларускага клясыка. Больш пакуль нічога пра гэта не скажу. Працай над ім якраз зоймемся ў 2016.
Пляны на будучыню:
Найперш нашага выступу 25 сьнежня, вельмі адказнага для нас. Пасьля міні-альбому з 4 песьняў мы выкладзем яшчэ некалькі сынглаў, хочам зьняць кліп і маем ужо ідэю. Ён ня будзе ў фолькавым стылі і не такі як у «Зьніча», без мілітарызму. Гэта будзе адарваны і трэшовы кліп. Таксама думаем даць сумесныя канцэрты ў Горадні й Берасьці разам са «Зьнічом». І палякі ўжо нас непакояць, запрашаюць сыграць у іх. Спадзяюся, зробім у наступным годзе той самы канцэптуальны альбом.
Назоў
рэдагавацьУ інтэрвію была патлумачаная назва гурту:
Думалі мы, думалі… Было дахалеры варыянтаў, але спыніліся на гэтым. Увогуле, яшчэ песьня пра крыжака павінна была называцца «Trollwald», калісьці так прапаноўваў Алежка [Алег Клімчанка], але некаторыя ўдзельнікі забракавалі гэты варыянт. Таму назва, напэўна, чакала свайго часу.
У іншым пра назву паведамілі наступнае:
Гэтае слова ўсплыло, яшчэ калі пісалі «Чорную панну». Алежка (Алег Клімчанка — басіст гурта, які памёр падчас канцэрту проста на сцэне 2 верасьня 2012 году) прапаноўваў назваць «Трольвальд», па аналогіі з Грунвальдам, адну з нашых песьняў, якая ўвайшла ў альбом пад назвай «Крыжак» («Песьня пра троляў — 2»). Тады таксама Вася забракаваў гэтую ідэю. Так што назва чакала свайго часу.
Творчасьць
рэдагавацьМіні-альбомы
рэдагаваць- У гушчарах (2016)