Юнацкі сьпеўнік
«Юна́цкі сьпе́ўнік» — зборнік песьняў Саюзу беларускай моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 году ў Менску.
Юнацкі сьпеўнік | |
Вокладка «Юнацкага сьпеўніка» | |
Жанр: | зборнік песень |
---|---|
Аўтар: | Мікола Шчаглоў |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Публікацыя: | 1944 год |
Колькасьць старонак: | 31 |
Электронная вэрсія |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьНа просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазытарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песьні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала паэтаў і кампазытараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песьняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». А гімнам СБМ лічылася песьня Альбіна Стэповіча «Беларусь перад усім».
Зьмест
рэдагавацьСьпеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнае песьні маецца малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песьняў з нотамі да іх. Частка песьняў былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песьнямі, напісанымі ўжо падчас вайны.
Сьпіс песьняў
рэдагаваць- Мы выйдзем шчыльнымі радамі (беларускі народны гімн)
- Люблю наш край
- Беларусь наша маці-краіна
- Пагоня
- Беларуская зямліца
- Мы — моладзь
- Пойдзем, пойдзем
- Марш арлянятаў
- Кінь вечны плач
- У гушчарах
- Наша мэта
- Да моладзі
- Беларусь перадусім
- Застольная песьня
- Слуцкія ткачыхі
- Купалінка
- А мы ляда капалі
- Чачотачка
- Бульба
- Лявоніха
Аўтары песьняў
рэдагавацьТэксты
рэдагаваць- Макар Краўцоў
- Максім Багдановіч
- Канстанцыя Буйло
- Натальля Арсеньнева
- Аляксандар Пшчолка
- Міхась Кавыль
- В. Э. Н.
- Альбін Стэповіч
- Народны фальклёр
Музыка
рэдагаваць- Уладзімер Тэраўскі
- Мікалай Шчаглоў
- М. Маўсон
- Аляксей Туранкоў
- Альбін Стэповіч
- Мікола Равенскі
Малюнкі
рэдагавацьНа жаль, невядома, хто маляваў да кнігі.
Цікавосткі
рэдагаваць- Экзэмпляр «Юнацкага сьпеўніка» захоўваецца ў Бібліятэцы Францішка Скарыны ў Лёндане.
- Частка песьняў з кнігі былі выкананы аматарамі ў межах праекту «Беларус на варце» і гуртамі «Молат», «P.D. SS. Totenkopf», «N.R.M.», «Унія» і іншымі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Юнацкі сьпеўнік у электронным выглядзе
- Гістарычная даведка пра сьпеўнік
- Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944) (бел.) // Pawet.net. — 26-07-2012.
- РЭКАНСТРУЯВАЛІ ПЕСЬНІ БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ (бел.) // Tuzin.fm. — 02.01.2014.
- Некаторыя старонкі сьпеўніка