Да́нчык (сапр. Багда́н Андрусі́шын; нарадзіўся 3 студзеня 1958 году, Нью-Ёрк) — беларускі сьпявак і журналіст.

Данчык
Дата нараджэньня 3 студзеня 1958(1958-01-03) (66 гадоў)
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Прафэсія журналіст, сьпявак
Месца працы
Гады дзейнасьці 1974—1997
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты гітара
Псэўданімы Данчык
Супрацоўніцтва Леанід Барткевіч, Радыё «Свабода»
Лэйблы «Беларуская музычная альтэрнатыва»
Бацька Паўло Андрусішын[d]
Маці Юлія Каханоўская[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

рэдагаваць
 
Аўтограф Данчыка

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Маці Юлія (дачка Яніны Каханоўскай) — беларуска, бацька Паўло — украінец. Скончыў факультэт масавых камунікацыяў Нью-ёрскага ўнівэрсытэту (1981). У гэтым жа годзе наведаў з канцэртамі Беласточчыну. Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў (паводле гэтага візыту быў зьняты дакумэнтальны фільм). Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996 годзе. Скончыў сцэнічную кар’еру ў 1997 годзе канцэртам у ЗША. Цяпер працуе на радыё «Свабода». Жыве ў Празе (Чэхія).

Дыскаґрафія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць