«Молат» (або па-расейску: «Молот») — беларускі гурт, які да 2003 году меў назоў «Apraxia».

Молат
Гады 2003 — дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Ворша, Беларусь
Мова беларуская
расейская
ангельская
Жанр РСК
Фолькавы мэтал
Паганскі мэтал
Выдавец «Strong Survive Records»
Удзельнікі Аляксандр, Некраманьяк (сьпевы), астатнія невядомыя

Гісторыя

рэдагаваць

Першы выступ «Молат» адбыўся 2 мая 2003 году на канцэрце ў Харкаве, які быў прысьвечаны пяцігодзьдзю гурту «Сокира Перуна». Вынікам пачатай дзейнасьці было першае дэма «Белы Рок», выпушчанае ў тым жа годзе й перавыданае ў наступным, 2004-м, як супольны альбом зь найлепшымі кампазыцыямі з апошняга альбому «Apraxia» на CD.

Пасьля выпушчанага сваімі сіламі ў 2005 годзе паўнафарматнага альбому «В Пламени Рассвета», некаторыя ўдзельнікі гурту з розных прычынаў часова спынілі музычную дзейнасьць, але з 2006 па 2008 рок «Молат» усё ж такі працягнуў досыць актыўна ўдзельнічаць у канцэртных мерапрыемствах з дапамогаю музыкаў з маскоўскіх суполак і правёў шэраг актуальных і значных музычных акцыяў на добрым узроўні.

У 2008 быў зноў складзены стары клясычны склад, і цягам 2009—2010 гадоў быў запісаны новы акустычны альбом «Уваскрашэньне Герояў», калектыў працягнуў удзел у шэрагу канцэртаў.

У 2017 гурт выдае на цяперашні момант апошні свой альбом «Bielarus na varcie», які гэтаксама зьяўляецца ўжо шостым паўнафарматнікам.

Лідэр гурту ў 2012 паведаміў наступнае пра актыўнасьць і стыль гурту:

«Молат» даволі актыўны ў залежнасьці ад азначанай складзенай сытуацыі. Я ўсё ж такі мяркую, што ўся творчасьць пададзенага праекту знаходзіцца ў стылістычных межах RAC — перасьпевы ня ў лік, акустычныя альбомы й песьні ўласьцівыя досыць шмат якім прадстаўнікам дадзенае сцэны (фолькавасьці ў нас дадае толькі дуда), а апошняя выдадзеная песьня знаходзіцца ў тым жа кірунку, што й апошні альбом (дадзены да ўсяго толькі вістэль). Тым болей, што дадатак фолькавых інструмэнтаў ніколі ня быў нам чужым, нават у больш ранейшым альбоме «Молат». Гэтаксама й новы, запісаны намі нядаўна матэрыял, які будзе мець назоў «Пагоняй да Новае Эры», які рыхтуецца цяпер да выпуску — гэта ўсё той жа антыдэміюргічны рок, дастаткова цяжкі ў гэты раз па гучэньні. Адзінае, што радыкальна адрозьнівае яго ад мінулых твораў — дух фолькавай ды сярэднявечнай мэлёдыкі й, вядома ж, аграмадная колькасьць гэткага кшталту інструмэнтаў. Гумэльхэн, сярэднявечная ды ірляндзкая лакцявыя дуды, раўшпфайфы й карнамузы, вістлы й маўльтромэль — усё гэтае прынцыпова адрозьнівае пададзены матэрыял ад таго, што наогул будзь-кольвеч рабілася на пададзенай сцэне. Гэтаксама-ж ён, мяркую, будзе цікавы прысутнасьцю вялікае колькасьці не маіх тэкстаў, а належачых да слова вялікіх паэтаў мінуўшчыны й будучыні. Будзе таксама на ім і некалькі перасьпеваў, некаторыя зь якіх могуць зьдзівіць нашых слухачоў. У агульным, хто мае вушы той пачуе, а хто мае мозаґ — зацяміць.

Пра зьмены ў стылі й назоў гурту:

На сёньняшні дзень ня толькі тэкставыя абмежаваньні NSBM, NS Pagan Мetal ды RAC запраўды настолькі зьмяшаліся, але й самі музычныя клішэ, што й што казаць пра якасьць ды чысьціню стылю, без дамешак таго альбо іншага кірунку, відаць, не даводзіцца. Але 10—12 гадоў таму ня ўсё было гэнак, як цяпер, і RAC-банды ў асноўным закраналі будзённыя й палітычныя тэмы у тэкстах сваіх кампазыцыяў. Нам гэтаксама жадалася тады пашырыць дыяпазон сваіх пасыланьняў, а таксама закрануць акрэсленыя палітычныя, сацыяльныя, ды й субкультурніцкія тэмы. Таму была зьмененая стылістыка, а зь ёю — адпаведна й назоў. Мяркую, тэкст, прынамсі, кампазыцыі «Наш Марш» на музыку старой «Apraxia» быў бы зусім, як падаецца, ня ў тэму… Зносіны з колішнімі ўдзельнікамі «Apraxia»/«Молат» маю, але не з усімі — хтосьці застаецца з намі, нават ня граючы музыку, хтосьці сышоў у побыт ды зьнік са зроку. Гэнак альбо інакш, само жыцьцё й лёс гэткім чынам расстаўляе кропкі над «і», паказваючы, хто кім насамрэч быў, ды хто кім ёсьць цяпер.

Пра вонкавы ўплыў іншых гуртоў на творчасьць:

Я не зьяўляюся заўзятарам аніякіх гуртоў. Я магу слухаць і любіць чыюсьці музыку, але быць абсалютна абыякавым у азначаных межах да людзей, якія яе выконваюць, і я магу бязьмежна паважаць акрэсьленых людзей, магчыма, нават ня як музыкаў, але быць не дастаткова вялікім аматарам іхнае творчасьці. І калі казаць пра музыку, якая тым ці іншым чынам паўплывала на нейкія моманты ў маём жыцьці, дык тутака спэктар будзе даволі шырокі — ад этна й фольк-музыкі да клясыкі й вайсковых маршаў, ад гард-року й гэві да трэшу, дэзу й блэку, ад рытуальнай амбіянт сцэны да індустрыял, мартыял ды нойз. Адзінае — я ня слухаю ўсё паволі, ды ў кожным з кірункаў бачу некалькі калектываў, музыку якіх праслухоўваю з азначанаю тоеснасьцю. Акрэсьліваць штосьці пэўнае ня буду, бо пэўны сьпіс стыляў ды кірункаў ёсьць досыць шырокі, а нават мяркую, што дадзенае інтэрвію робіцца ня дзеля складаньня маіх «гіт-парадаў»… Зь беларускай музыкі тым, хто цікавіцца, раю зважаць на творчасьць сучасных дудароў, гэткіх калектываў, як «ОСИМИРА», проекты: «UDUMBAL», «M.O.B.A.S.», «NOLUNTAS» Воіст’а з «ПРАГНАВІТ». Так, мы крывіцкі, ліцьвінскі, беларускі гурт і назоў на роднай мове безумоўна падкрэсьлівае ўвесь гістарычны ґрунт, які й маецца на ўвазе пад гэным назовам.

Сьветапогляд

рэдагаваць

Зь інтэрвію за 2011 год

рэдагаваць

Пра адносіны гурту да скінхэдаў :

Хм… лічыцца і зьяўляцца — розныя рэчы. Я думаю, нягледзячы на тое, што нашымі слухачамі зьяўляецца нейкая колькасьць субкультурнай публікі, у тым ліку й брытагаловых, мы наўрад ці прылічвалі афіцыйна сябе да якой-небудзь субкультуры ўвогуле. Тое, пра што мы кажам і да чаго сябе адносім — НЯ субкультура, а наадварот Культура й Традыцыя, у адной зь яе сучасных формаў. Мне ня важка, кім сябе ліча чалавек — мэталістам, скінгэдам, фанатам або проста дзецюком/дзяўчынай(калі гэта кабета) з працоўнага кварталу — мне важка якія ягоныя рысы ў жыцьці, якая яго сапраўднасьць і карысьць агульнай справе. Калі на сёньняшні дзень мы можам выкарыстоўваць некаторыя субкультуры ў сваёх мэтах — чаму не, але мы па-за гэтымі зьявамі, якія ўласьцівыя сучаснаму сьвету. Нашыя карані — у Туле й Гіпэрбарэі, нашае разуменьне рэчаў ляжыць у фразе Апошняга Аватары — «Той, хто бачыць у Н. С. усяго толькі палітічны рух, нічога ў ім ня цяміць»…

Пра правую сцэну ў Беларусі:

Калі ў свой час «Apraxia» быў адзіным гуртам, які канкрэтна паказваў свае думкі/учынкі ў ідэаляґічным пляне, то на сёньняшні дзень мы сьмела можам казаць пра сцэну, як пра гэтакую. Прычым людзі канкрэтна кажуць пра працяг пачатага намі шляху. «Камаедзіца», «Interior Wrath», «Пярэварацень», «Коло Прави», «Крепъ», «PDSS Totenkopf», «Hebrewdead», «Nord Wolf» — і яшчэ іншыя калектывы, канкрэтна або ўсксона прымаючыя ўдзел у музычных/немузычных прапаґандыскіх/дзейсных акцыях. Мы падтрымоўваем і салютуем ім! Вядома ж, мы маем зносіны з акрэсьленай колькасьцю ўдзельнікаў беларускіх гуртоў, а як у выпадку з «Камаедзіца», «Interior Wrath» і «Коло Прави» запісваем супольныя кампазыцыі й разам выходзім на сцэну.

Пра меркаваньне, што хрысьціянства мае «арыйскія» карані:

Я думаю, што згаданыя постаці (Й. Л.фон Лібенфельс і К. М. Велігут) настолькі аўтарытэтныя, што зь іх думкаю можна збольшага згаджацца. Пра гэтае ж кажа й дон Мігель… Тым ня менш, аналізуючы пададзенае пытаньне, я сам прыходжу да гэткага ж сьцьвярджэньня… Успомніце АсырысаМітруБальдра… нават самога Вотана/Одына, як прыкаванага… Sapienti Sat… Як бы тое ні было, і кім бы ні зьяўляўся Крыстус (Хрыстос), тое што мы бачым і ведаем пра афіцыйнае хрысьціянства ад яго пачатку шэсьця па плянэце да сёньняшніх дзён — юдэйскі, выгодны толькі ім самім міт…

Зь інтэрвію за 2012 год

рэдагаваць

Пра прыход да паганства і паварот туды творчасьці:

У прынцыпе, верна… Гэтым чалавекам быў і зьяўляюся я (пад ўплывам якога творчасьць гурту зьмянілася)… Распаведаць трэба доўга й шмат — гэтае варта асобнай аўтажыцьцяпіснай працы… Сталеньне любога чалавека, асобы, сьветапогляду й жыцьцёвага шляху, я думаю, вельмі складана будзе апісаць у некалькіх словах у межах інтэрвію… Што спрычынілася й што паўплывала? Мабыць — усё, пачынаючы ад голаса Радавой Памяці й гэтак называймага юнгіянскага Калектыўнага Бясьсьвядомага й, як вынік, духоўнай і маральнай непрыемнасьці гэтага псэўдасьвету й ўсяго ў ім адбываючагася, і пошуку чагосьці іншага, да жаданьня ня быць проста сузіральнікам і ўкласьці сябе ў тое, што паводле Сусьветных законаў зьяўляецца Сапраўдным і Дастойным Шляхам праходжаньня гэтага зямнога жыцьця… Хаця ўсё гэтае ўсё адно ўзаемавыключальнае й вынікае адно зь іншага… У любым выпадку, пачынаючы зь першых крокаў і да сёньняшніх дзён, развіваючыся й зьмяняючыся ў залежнасьці ад атрыманых ведаў, я ўсё іду сьцежкаю спасьціжэньня той, кажучы словамі Гвіды Фон Ліста, Першаасновы, якая дазволіць мне выканаць сваё прызначэньне… Паганства? Трэба шукаць карані ўсяго яшчэ глыбей…

Зь інтэрвію за 2013 год

рэдагаваць

Пра альбомы зь песьняў розных аўтараў і перасьпеваў:

Па скарыстанай чужой музыцы, калі не лічыць перайграных мной тэмаў са слынных кінафільмаў, ня бачу нічога незвычайнага — у кожным з нашых матэрыялаў прысутнічае пара перасьпеваў цікавых і любімых намі песьняў. Што ж тычыцца тэкстаў не майго аўтарства — так, тут траха ня добрая палова ўсяго альбому ў пляне лірыкі належыць не майму пяру, і гэта досыць незвычайны для нас ход. Такі крок быў спосабам для аўтараў тэкстаў дазволіць свае творы ў новай незвычайнай музычнай апрацоўцы, а гэтаксама цудоўным сяброўскім жэстам. Так ці інакш, дадзены экспэрымент будзе працягнуты ў далейшым, і ў новым матэрыяле можна чакаць гэткіх жа цікавых нюансаў. Што жа датычыцца нейкай індывідуальнасьці — гэтак або інакш, у тэкставым пляне яна ня вельмі часта сустракаецца на дадзенай сцэне. Тэмы, якія закранаюцца ў песьнях, ідэнтычны у шмат якіх выканаўцаў, таму ня думаю, што гэтае неяк адмоўна паўплывае на ўспрыманьне музыкі як гэткай слухачом.

Пра значэньне гербу «Пагоня»:

«Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, традыцыйны нацыянальны герб Беларусі. Уяўляе сабою выяву ўзброенага вершніка на белым кані на чырвоным фоне. Вершнік трымае ў поднятай правай руцэ меч, у левай — белы, сіні шчыт з залатым шасьціканцовым Ярылавым крыжом. Існуе некалькі вэрсій паходжаньня гербу. Адна зь іх зьвязвае паходжаньне «Пагоні» са старажытнымі дахрысьціянскімі культамі на Беларусі, у якіх Ярыла фіґураваў у якасьці юнака на белым кані. У сярэднявеччы вершнік лічыўся ўвасабленьнем вялікага літоўскага князя, потым азначаў пагоню — вайсковае дзеяньне, калі пасьля адбіцьця аблогі места ўсе войскі й частка мірных апалчэнцаў гналіся за зыходзячым ворагам. Адсюль герб атрымаў свой назоў. Ён гэтаксама зьяўляецца й гербам нашае Віцебскае вобласьці. Для мяне/нас гэта адзіны й нязьменны асноўны крывіцка/ліцьвінска/беларускі агульны геральдычны сымбаль, і больш глыбокае абарачэньне да каранёў на дадзеным альбоме не магло застацца й без абарачэння да яго. Але ў нашай інтэрпрэтацыі, увасаблённай цудоўным пэндзлем «Алексея14», ён паказвае крыху ў зьмененым выглядзе з акрэсьленых прычынаў — меч заменены на молат, што апэлюе ня толькі да назвы нашага гурту, але й да Боскавай атрыбутыкі, а гэтаксама шлем «салад», досыць распаўсюджаны ў сярэднявеччы сярод рыцарскіх дасьпехаў нашых продкаў, перайначаны да свайго нашчадка — вядомай распазнавальнай каскі, у якіх нашыя дзяды яшчэ зусім нядаўна адстойвалі наш агульны ідэаляґічны шлях. Гэтаксама ў гэтым Вершніку на Белым Кані мы бачым нейкі зноў зазіхацелы вобраз Таго, Хто вяртаецца!

Пра супрацоўніцтва зь іншымі гуртамі:

Я гэтак разумею, што чароўны гук бурдонных інструмэнтаў дайшоў да глыбіняў падсьвядомасьці акрэсьленай колькасьці выканаўцаў, і да мяне сталі паступаць прапановы наконт супрацоўніцтва ў гэтым пляне. Працягнутыя супольныя задумы з маімі сябрамі з Віцебскага калектыву «INTERIOR WRATH» — партыі сярэднявечнай валынкі для кампазыцыі «Стяги Побед» зь іх запісанага ня гэтак даўно альбому, які рыхтуецца да выйсьця. Цудоўная супольная праца, якая была праведзеная й вядзецца далей з музыкамі-прапаґандыстамі з шэрагаў «Молодежи Высокого», — вялікая колькасьць духавых запісаная для новага матэрыялу «ШЕПОТ РУН», які хутка выходзіць, чакаецца мой удзел як музыкі й сьпевака яшчэ ў некалькіх праектах. Па просьбе польскіх камэрадаў з «TORMENTIA» зроблена ўступная песьня, напісаны тэкст і запісаныя сьпевы на музыку адной зь песьняў іх матэрыялу, які рыхтуецца да выйсьця… Гэтаксама, як мінімум яшчэ тры калектывы, назвы якіх пакуль агучваць ня буду, зьвярнуліся з аналяґічнымі прапановамі. Што жа датычыцца праекту «BATTALION 88» — ён меў месца толькі на супольным альбоме з «Apraxia», і ўяўляў сабою электронны экспэрымэнт чалавека, які зьяўляўся нашым гукаапэратарам. Працягу альбо нейкай уласнай дзейнасьці пададзены праект ня меў і ня мае.

Творчасьць

рэдагаваць
  • «Белый рок» (2003)

Супольныя

рэдагаваць
  • «10 Years in Valhalla — Ian Stuart Donaldson Memorial» (2003)
  • «Voice of Blood» (2004)
  • «Кровь & честь — Live in Moscow» (2005)

Паўнафарматныя

рэдагаваць
  • «Варягов рейд» (2020)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць