Беларус на варце
Беларус на варце — часопіс, які выдаваўся ад сьнежню 1943 па травень 1944 году ў Менску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў.
Беларус на варце | |
Краіна | |
---|---|
Галоўны рэдактар | Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Гуцька |
Дата заснаваньня | 1943 |
Дата закрыцьця | 1944 |
Мова | беларуская |
Наклад | 2500 |
Прызначаўся для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў антысавецкіх вайсковых і ваенізаваных фармаваньнях. Распаўсюджваўся пры дапамозе нямецкай паліцыйнай сеткі, дзеля гэтага даходзіў ува ўсе куткі Беларусі. Друкаваў артыкулы, нарысы, апавяданьні. Першы нумар выйшаў у ліку 2500 экзэмпляраў. Галоўны рэдактар — Уладзімер Дудзіцкі[1], апошні нумар рэдагаваў Уладзімер Гуцька. У склад рэдакцыі ўваходзілі Антон Цьвячкоўскі[2], Францішак Кушаль[3]. Друкаваўся Р. Булыга[4].
Агулам выйшла 10 нумароў часопіса.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзмітрый Крывашэй. Беларусь — краіна эмігрантаў? // ЗЯМЛЯ N. — 2002. — № 1.
- ^ Сяргей Ёрш. Адысэя Антона Цьвячкоўскага // Наша Ніва. — 2002. — № 36 (298).
- ^ Франц Кушаль. Спробы арганізацыі Беларускага Войска пры нямецкай акупацыі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд 1994. Т. 1. Сш. 1; 1995. Т. 2. Сш. 2; 1997. Т. 4. Сш. 1-2; 1998. Т. 5. Сш. 1(8); Кушаль Ф. Спробы стварэння беларускага войска. Мінск, 1999.
- ^ Юры Грыбоўскі Монтэ-Касіна: невядомыя старонкі беларускай гісторыі // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. — № 17.