Юры Юліянавіч Шаўчук (па-расейску: Юрий Юлианович Шевчук; нар. 16 траўня 1957, Ягаднае, Магаданская вобласьць, РСФСР) — савецкі і расейскі музыка, паэт, кампазытар і прадусар, бязьзьменны лідэр гурту ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатру ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).

Юры Шаўчук
Юры Юліянавіч Шаўчук
Дата нараджэньня 16 траўня 1957(1957-05-16)[1][2] (67 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Расея
Занятак сьпявак, кампазытар, паэт, аўтар-кампазытар, музычны прадусар, пацыфіст, маляр, прадусар, актор, аўтар-выканаўца, грамадзкі дзяяч, рок-музыка
Гады дзейнасьці 1975 — цяпер
Сябра ў ДДТ
Жанры рок
Вакал барытон і драматычны тэнар[d]
Інструмэнты гітара, баян
Гурты ДДТ
Узнагароды
Сайт ddt.ru
Подпіс Выява аўтографу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шаўчук.

Першыя песьні пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Ўладзімера Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Срэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юры Шаўчук працягнуў тэму творчасьці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць зь вялікім музыкам. Галоўнай тэматыкай ранейшных твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст.

  1. ^ ШЕВЧУК Юрий Юлианович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 703—706. — ISBN 5-94848-307-X
  2. ^ Шевчук Юрий Юлианович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова