Ансамбаль народнага танца імя Файзі Гаскарава
Дзяржа́ўны акадэмі́чны анса́мбаль наро́днага та́нца імя́ Файзі́ Гаска́рава[1] (ДААНТ імя Ф. Гаскарава, па-башкірску: Фәйзи Ғәскәров исемендәге дәүләт академия халыҡ бейеүҙәре ансамбле) — прафэсыйны ансамбаль народнага танца Рэспублікі Башкартастан.
Дом дружыны імя Файзі Гаскарава ў 2016 годзе. | |
Гады | 1939 па сёньняшні дзень |
---|---|
Месца ўтварэньня | Расея, Башкартастан, м. Уфа |
Жанр | башкірскія народныя танцы і іншых народаў |
Узнагароды і прэміі | |
Старонка ў сеціве |
Адзіны калектыў, узнагароджаны прэміяй імя Салавата Юлаева — «за вялікі ўклад у развіцьцё і прапаганду башкірскага прафэсыйнага харэаграфічнага мастацтва і высокае выканаўчае майстэрства».
Быў заснаваны ў 1938 годзе пры Башкірскае дзяржаўнае філярмоніі. 11 сакавіка 1939 году ансамбаль узначаліў Файзі Гаскараў, бо стаў мастацкім кіраўніком ансамблю. Гэты дзень стаў днём заснаваньня ансамблю. У 1940 годзе стаў называцца Башкірскі дзяржаўны ансамбаль народнага танца. Летам 1940 году ансамбаль езьдзіў з выступамі па Башкірыі. У пачатку 1941 году дружына гатовілася да выступаў у Маскве, дзе павінныя былі адбыцца дні культуры. Пачалася Нямецка-савецкая вайна і выступу ў Маскве не было. У 1955 годзе ансамбаль удзельнічае і выступае ў Маскве ў трохмесячніку башкірскае літаратуры і мастацтва. У 1988 годзе прысвоена імя Файзі Гаскарава.
У 1991 годзе дружына аддзялілася ад Башкірскае філярмоніі і становіцца самастойным. Дружына мае стан юрыдычнае асобы. У 1994 годзе дружына ўпершыню выехала па-за Расею ў ЗША і Турэччыну.
У сьнежні 1996 годзе прысвоілі імя акадэмічны. Поўная назва дружыны стала Дзяржа́ўны акадэмі́чны анса́мбаль наро́днага та́нца імя́ Файзі́ Гаска́рава. У 2007 годзе дружына пераехала ў новы дом, дзе можа выступаць для гледачоў.
Цікавае
рэдагавацьДружына мае ў сваім творчым наборы (рэпэртуары) беларускі народны танец «Весялуха».