Белая (прыток Камы)

(Перанакіравана з «Белая (рака, прыток Камы)»)

Белая — рака ў Расеі, на Паўднёвым Урале і Перадуральлі, левы прыток Камы. Цячэ па тэрыторыі Башкартастану, а таксама па мяжы апошняга з Татарстанам. Самая доўгая рака ў Башкартастане. Даўжыня ракі 1 430 км, плошча басэйну 142 тыс. км².

Рака
Белая

па-башкірску: Ағиҙел
Мост праз раку ў горадзе Ішымбае
Мост праз раку ў горадзе Ішымбае
Агульныя зьвесткі
Выток Ірэмель, Паўднёвы Урал
Вусьце Ніжнекамскае вадасховішча
Вобласьці Башкартастан і Татарстан
Даўжыня 1430 км
Сярэднегадавы сьцёк Кама
Плошча басэйну 142 000 км²
Месцазнаходжаньне
Белая на мапе

Бярэ пачатак з балот на ўсходзе ад гары Ірэмель (Паўднёвы Ўрал). У верхняй частцы Белая цячэ ў нізкіх забалочаных берагах. Ніжэй пасёлку Цірлянскага даліна рэзка звужаецца; на асобных участках схілы яе стромкія, абрывістыя, пакрытыя лесам. Ніжэй упадзеньня правага прытоку ракі Нугуш, па меры выхаду на раўніну, даліна паступова пашыраецца; пасьля ўпадзеньня ракі Уфы Белая ўяўляе сабою тыпова раўнінную раку.

Падпітка ракі адбываецца галоўным чынам з дапамогай сьнегу. Сярэдні гадавы расход вады ў Бірску 858 м³/с. Замярзае ў другой дэкадзе лістападу, крыгаход — у сярэдзіне красавіку.

Гарады: Беларэцк, Салават, Ішымбай, Сцерлітамак, Уфа, Бірск.

Руская назва Белая — калька з башкірскігі Ағиҙел ці татарскага Агыйдел — «белая рака», што ідзе ад цюрцкага ак — «белая» і старажытнацюрцкага ідель — «вада, рака». Гэткім чынам, быццам бы супрацьпастаўляюцца дзьве ракі гэтай мясцовасьці, Белая-Агізель — «белая рака» і Уфа — Караідель (па-башкірску: Ҡариҙел), што значыцца «чорная рака», што, магчыма, зьвязана з колерным вызначэньнем бакоў сьвету, рака Белая цячэ з поўдня, а Ўфа — з поўначы[1][2].

  1. ^ Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. 2001
  2. ^ ВТ-ЭСБЕ, Уфа, река