Усінск (гарадзкая акруга)
Меская акруга Ўсі́нск (па-расейску: Городской округ Усинск, комі-зыр. Ускар каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Усінская гарадзкая акруга | |
рас. Городской округ Усинск, комі-зыр. Ускар каркытш | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | меская акруга |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Усінск |
Дата ўтварэньня | 2006 |
Глава адміністрацыі | Аляксандар Цян |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 43 283 чал.[1] |
Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 30 600 км² |
Месцазнаходжаньне Усінскай гарадзкой акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82144 |
Паштовыя індэксы | 169710, 169711, 169712 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьАкруга знаходзіцца ў паўночнай частцы рэспублікі Комі, празь яе праходзіць Паўночны палярны круг. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Іжэмскім, Пячорскім раёнамі, мескай акругай Інта, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці. Плошча акругі складае 30 600 км². На яе тэрыторыі працякаюць рэкі Пячора, Уса, Колва, Лыжа, Лая і Вялікая Сыня.
У склад акругі ўваходзяць горад Усінск, пгт Парма і селськія паселішчы Вусьць-Лыжынскае, Вусьць-Усінскае, Колвінскае, Мутнамацярыцкае, Усадорскае, Шчальябоскае.
Гісторыя
рэдагавацьУ часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губэрню. З 1921 году — у Іжма-Пячорскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У 1929 годзе тэрыторыя акругі апынулася ў Іжэмскім раёне, а потым з раёну быў выдзелены асобны Ўхцінскі раён.
Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.
Дэмаґрафія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 43 283 чалавекі, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Транспарт
рэдагавацьЗ пасёлку Сыня Пячорскага раёну ўва Ўсінск адыходзіць адгалінаваньне Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад зьвязаны з цэнтральнай часткай Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Усінск з навакольнымі пасёлкамі і горадам Пячора. Маецца аэрапорт мясцовага ўзроўню.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Администрация МО ГО «Усинск» (рас.)