Пячора (муніцыпальны раён)

муніцыпальны раён у Комі (Расея)

Пячорскі раён (па-расейску: Печорский район, комі-зыр. Печора район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Пячорскі раён
рас. Печорский район, комі-зыр. Печора район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Пячора
Улучае 10 сельскіх[1] і 4 мескіх паселішчы
Дата ўтварэньня 1949
Глава адміністрацыі Ігар Бабкоў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 57 700 чал.
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 28 900 км²
Месцазнаходжаньне Пячорскага раёну
Пячорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82142
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

рэдагаваць

Раён разьмешчаны на паўночным усходзе Комі. Мяжуе зь Інцінскай і Ўсінскай мескімі акругамі, Іжэмскім, Саснагорскім, Вуктыльскім раёнамі рэспублікі Комі, а таксама зь Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае АА.

Гісторыя

рэдагаваць

З 18 стагодзьдзя да 1891 году тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Пустазёрскі, а потым у Мезенскі паветы Архангельскае губэрні Расейскае імпэрыі. Пасьля на тэрыторыі раёну існаваў асобны Пячорскі павет.

22 жніўня 1921 году тэрыторыя раёну ўвайшла ў новаўтвораную Аўтаномную Вобласьць Комі (Зыранаў), амаль праз год тэрыторыя сучаснага Пячорскага раёну ўвайшла ў склад Іжма-Пячорскага павету, які ў 1929 годзе набыў статус раёну. З 1936 году тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Вусьць-Усінскага раёну Пячорскае акругі, празь пяць гадоў з раёну вылучаны Кожвінскі раён. У кастрычніку гэтага ж году акруга скасавана. 27 красавіка 1959 году Кожвінскі й Вусьць-Усінскі раёны аб'яднаны ў Пячорскі раён. У 1963 году горад Пячора вылучаны з складу раёну, стаўшы горадам рэспубліканскага падпарадкаваньня Комі АССР, застаючыся пры гэтым адміністратыўным цэнтрам раёну. У 1974 і 1975 гадох з тэрыторыі раёну вылучаны тэрыторыі, зь якіх былі ўтвораны Ўсінскі й Вуктыльскі раёны адпаведна.

У 1989 годзе раён скасоўваецца і яго тэрыторыя пераходзіць у непасрэднае падпарадкаваньне Пячорскаму мескаму савету народных дэпутатаў. У 1998 годзе з гэтай тэрыторыі ўтворана муніцыпальнае ўтварэньне «Горад Пячора и падпарадкаваная яму тэрыторыя». З 2006 году ў выніку ўсерасейскае адміністратыўнае рэформы муніцыпальнае ўтварэньне пераўтворана ў муніцыпальны раён «Пячора».

Дэмаґрафія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 57 728, большасьць зь якіх складаюць расейцы й комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

рэдагаваць

У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх і 4 мескіх паселішчаў.

Назва Адміністрацыйны цэнтар
Азёрнаўскае с/п п. Азёрны
Зяленаборскае с/п п. Зяленаборск
Ізьяюскае м/п пгт Ізьяю
Каджэромскае с/п п. Каджэром
Кедравашорскае с/п п. Кедравы Шор
Кожвінскае м/п пгт Кожва
Косьюскае с/п п. Косью
Краснаягскае с/п п. Красны Яг
Прыўральскае с/п с. Прыўральскае
Пуцеецкае м/п пгт Пуцеец
Пячорскае м/п г. Пячора
Сакалоўскае с/п с. Сакалова
Сыньскае с/п п. Сыня
Чыкшынскае с/п п. Чыкшына

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая зьвязвае Пячору з пасёлкамі Кожва, Чыкшына, Каджэром і Сыня, а таксама зь іншымі гарадамі Комі. Ад пасёлку Сыня адыходзіць чыгуначнае адгалінаваньне ўва Ўсінск.

Аўтамабільнымі дарогамі мясцовага ўзроўню горад Пячора злучаны з паселішчамі раёну, а таксама з паселішчамі Вуктыльскага, Саснагорскага раёну і Ўсінскае мескае акругі. Буйных аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі Комі, няма.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пячора (муніцыпальны раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў