Усі́нск (па-расейску: Усинск, комі-зыр. Ускар) — горад у мескай акрузе Ўсінск рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі. Разьмешчаны на правым беразе ракі Ўса. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 757 км. Буйныя аўтамаґістралі, што зьвязвалі б горад з цэнтрам Расеі, адсутнічаюць. Будуецца аўтадарога да сяла Вусьць-Уса.

Усінск
рас. Усинск
Усінск з вышыні птушынага палёту
Усінск з вышыні птушынага палёту
Герб Усінску
Дата заснаваньня: 1966
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Рэспубліка Комі
Вышыня: 67 м н. у. м.
Насельніцтва: 42 300 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 82144
Паштовыя індэксы: 169710, 169711, 169712
Нумарны знак: 11, 111
Геаграфічныя каардынаты: 65°59′59.18″ пн. ш. 57°32′29.12″ у. д. / 65.9997722° пн. ш. 57.5414222° у. д. / 65.9997722; 57.5414222Каардынаты: 65°59′59.18″ пн. ш. 57°32′29.12″ у. д. / 65.9997722° пн. ш. 57.5414222° у. д. / 65.9997722; 57.5414222
Усінск на мапе Расеі
Усінск
Усінск
Усінск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.администрация-усинск.рф/

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны ў 1966 годзе як прамысловы пасёлак. У 1970 годзе месца будаўніцтва пасёлку перанесьлі на іншую пляцоўку, бо ранейшай пагражала падтапленьне ракой Усой. У 1970-х гадох працягвалася актыўнае забудова пасёлку.

Статус гораду пасёлак атрымаў у 1984 годзе.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Горад знаходзіцца на правым беразе ракі Ўса. На 61 кілямэтар на поўнач праходзіць Паўночны палярны круг. Да сталіцы рэспублікі гораду Сыктыўкар — 757 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).

Асноўнай галінай мясцовае прамысловасьці зьяўляецца нафтаздабыча — здабычу вядуць кампаніі «Лукойл» і «Роснефть». На тэрыторыі мескае акругі знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод кампаніі «Енисей». У горадзе існуюць камбінат хлебабулачных вырабаў і прадпрыемства безалькаґольных напояў «Литосфера».

Забудова гораду ўяўляе сабой у асноўным пяці- й дзевяціпаверхавікі. Сярод адукацыйных установаў ва Ўсінску ёсьць 6 агульнанавучальных установаў, 11 дзіцячых садкоў, дзіцячы дом, філія Ўхцінскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і політэхнічны тэхнікум.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Усінсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў