Вусьць-Цылемскі раён
Вусьць-Цы́лемскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Вусьць-Цылемскі раён | |
рас. Усть-Цилемский район, комі-зыр. Чилимдін район | |
Гімн | «Мы — устьцилёма»[1] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Вусьць-Цыльма |
Улучае | 11 сельскіх паселішчаў[2] |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 19 303 чал. |
Нацыянальны склад | расейцы, ненцы |
Канфэсійны склад | стараверы, праваслаўныя |
Плошча | 42 500 км² |
Месцазнаходжаньне Вусьць-Цылемскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82141 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьРаён разьмешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе зь Іжэмскім і Ўдорскім раёнамі, Усінскім мескім паселішчам, а таксама зь некаторымі раёнамі Архангельскае вобласьці і ў прыватнасьці зь Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёну складае 42 500 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 15 ліпеня 1929 году. У Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасьля ВАВ.
Дэмаґрафія
рэдагавацьРаён характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю комі-зыранаў. Асноўнае насельніцтва раёну складаюць расейцы (паморы) і ненцы.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад раёну ўвходзяць 11 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
Ёрміцкае с/п | с. Ёрміца |
Замежнае с/п | с. Замежная |
с/п Карові Ручэй | с. Карові Ручэй |
Нерыцкае с/п | с. Нерыца |
Наваборскае с/п | с. Новы Бор |
с/п Окунеў Нос | с. Окунеў Нос |
Сярэднебугаеўскае с/п | с. Сярэднее Бугаева |
Уескае с/п | с. Уег |
Вусьць-Цылемскае с/п | с. Вусьць-Цыльма |
Хабарыскае с/п | с. Хабарыха |
Трусаўскае с/п | с. Трусава |
Транспарт
рэдагавацьМаюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і сьнегаходы. Аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВусьць-Цылемскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў