Іжэ́мскі раён (па-расейску: Ижемский район, комі-зыр. Изьва район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Іжэмскі раён
рас. Ижемский район, комі-зыр. Изьва район

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар сяло Іжма
Улучае 10 сельскіх паселішчаў[1]
Дата ўтварэньня 1929
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 19 303 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад стараверы, праваслаўныя
Плошча 18 420 км²
Месцазнаходжаньне Іжэмскага раёну
Іжэмскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82140
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

рэдагаваць

Раён разьмешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім мескімі паселішчамі. Плошча раёну складае 18 420 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.

Гісторыя

рэдагаваць

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).

Дэмаґрафія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 19 303 чалавекі, зь іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаґрафічная супольнасьць комі-зыранаў — комі-іжэмцы).

Адміністратыўнае ўладкаваньне

рэдагаваць

У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Брыкаланскае с/п с. Брыкаланск
Іжэмскае с/п с. Іжма
Кельчыюрскае с/п с. Кельчыюр
Кіпіеўскае с/п с. Кіпіева
Краснаборскае с/п с. Краснабор
Мохчынскае с/п с. Мохча
Няшабоскае с/п с. Няшабож
Сізябскае с/п с. Сізябск
Томскае с/п п. Том
Шчальяюрскае с/п п. Шчальяюр

Транспарт

рэдагаваць

Працягласьць аўтамабільных дарог складае 533 км, зь іх цьвёрдае пакрыцьцё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён зьвязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Іжэмскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў