Інта (гарадзкая акруга)

Меская акруга Інта́ (па-расейску: Городской округ Инта, комі-зыр. Инта каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Інцінская меская акруга
рас. Городской округ Инта, комі-зыр. Инта каркытш
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус меская акруга
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Інта
Дата ўтварэньня 2006
Глава адміністрацыі Васіль Смалій
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 33 861 чал.[1]
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 30 100 км²
Месцазнаходжаньне Інцінскае мескае акругі
Інцінская меская акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82145
Паштовыя індэксы 169840 — 169849
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

рэдагаваць

Акруга знаходзіцца на ўсходняй поўначы Комі, празь яе тэрыторыю праходзіць Паўночны палярны круг. Акруга мяжуе з Варкуцінскай і Ўсінскай мескімі акругамі, Пячорскім раёнам, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці, Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае аўтаномнае акругі і Шурышкарскім раёнам Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі. Плошча акругі складае 10 300 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кожым, Косью, Пячора, Лемва і Ўса.

У склад акругі ўваходзяць горад Інта, пгт Верхняя Інта і Кожым, сёлы Абезь, Адзьвавом, Камаю, Касьцюк, Качмес, Лазурны, Уса, Фіён, Юсьтыдор, Касьювом, Пятрунь і вёскі Абезь, Адзьва, Епа, Кажымвом, Рагавая, Тошпі, Яг'ёль, Ярпіяг.

Гісторыя

рэдагаваць

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губэрню. З 1921 году — ў Іжма-Пячорскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). Потым тэрыторыя акругі была ў складзе Кожвінскага раёну, зь якога ў 1954 годзе быў вылучаны Інцінскі раён.

У выніку ўсерасейскае адміністратыўнае рэформы 2006 году тэрыторыя акругі набыла свой сучасны статус.

Дэмаґрафія

рэдагаваць

Насельніцтва акругі складае 33 861 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт

рэдагаваць

Праз акругу праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая злучае Інту з навакольнымі пасёлкамі і некаторымі раённымі цэнтрамі Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Інту з навакольнымі паселішчамі. Буйных аўтамаґістраляў, што зьвязвалі б акругу з цэнтральнай часткай рэспублікі, няма. Маецца аэрапорт мясцовага значэньня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць