Утрэхт (правінцыя)
У́трэхт (па-нідэрляндзку: Utrecht) — наймалейшая паводле плошчы, аднак найбольш шчыльназаселеная правінцыя Нідэрляндаў, якая знаходзіцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва складае 1 291 228 чалавек (па стане на жнівень 2017 году). Плошча 1 449,12 км², зь якіх 1 385,02 км² — суша і 64,10 км² — вада. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўтрэхт. Буйным таксама зьяўляецца Амэрсфоорт.
Утрэхт | |
Utrecht | |
Сьцяг | |
Гімн | Langs de Vecht en d'oude Rijnstroom[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Нідэрлянды |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Утрэхт |
Каралеўскі камісар | Вілібрард ван Бээк |
Насельніцтва (2017) | 1291228 (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 932 чал./км² |
Канфэсійны склад | пратэстанты (27 %) каталікі (20 %) |
Плошча | Усяго 1449,12 км² Суша 1385,02 км² Вада 64,10 км² км² (12-е месца) |
Месцазнаходжаньне Утрэхту | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-UT |
Код аўтам. нумароў | L |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПравінцыя Утрэхт мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Паўднёвай Галяндыяй, на ўсходзе й паўднёвым усходзе — з Гельдэрляндам, на паўночным захадзе — з Паўночнай Галяндыяй, на паўночным усходзе з азёрамі Ээмээр (Eemmeer) ды Рандмээр (Randmeer). Паўднёвыя межы фармуюцца рукавамі Райну Недэр-Райнам і Лекам.
Тэрыторыя правінцыі за апошнія дзесяцігодзьдзі тры разы павялічвалася: ў 1970 годзе за кошт мястэчка Аўдэватэр (Oudewater), у 1989 — мястэчка Вурдэн (Woerden) і ў 2002 годзе — мястэчка Віянэн (Vianen). Раней гэтыя паселішчы належылі да правінцыі Паўднёвая Галяндыя.