Унія
старонка-неадназначнасьць Вікімэдыі
Унія можа азначаць:
- Палітычная унія — аб’яднаньне дзяржаваў, часта пад каронаю адзінага манарха (пэрсанальная унія).
- Польска-літоўскія уніі — зьвязы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
- Крэўская унія (1385) — дынастычны зьвяз між Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчаю.
- Кальмарская унія (1397) — унія Даніі, Нарвэгіі і Швэцыі.
- Віленска-радамская унія (1401) — зьвяз Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
- Гарадзельская унія (1413) — канфэдэрацыйны зьвяз Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
- Гарадзенская унія (1432) — дамова між Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.
- Кракаўска-Віленская унія (1499) — дамова між Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.
- Мельніцкая унія (1501) — унія між Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчаю.
- Люблінская унія (1569) — зьвяз Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, у выніку якога ўтвораная дзяржава Рэч Паспалітая.
- Віленская унія (1561) — дамова між Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскай канфэдэрацыяй.
- Утрэхцкая унія (1579) — аб’яднаньне нідэрляндзкіх правінцыяў.
- Гадзяцкая унія (1658) — дамова пра ўтварэньне дзяржавы між Рэччу Паспалітай і запароскімі казакамі.
- Польска-літоўскія уніі — зьвязы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
- Царкоўная унія — аб’яднаньне часткі праваслаўнай Царквы з каталіцкай. Прыхільнікаў уніі часта называюць уніятамі.
- Флярэнтыйская унія (1439) — спроба аднаўленьня еднасьці усходняй (праваслаўнай) і заходняй (каталіцкай) Царквы.
- Берасьцейская унія (1596) — аднаўленьне еднасьці Кіеўскай мітраполіі з Рымскаю царквою, у выніку чаго большасьць япархіяў Кіеўскай мітраполіі выйшлі з падпарадкаваньня Канстантынопальскага патрыярхату.
- Ужгарадзкая унія (1646) — акт царкоўнага паяднаньня з Рымам групы сьвятароў і парафіяў Мукачаўскай праваслаўнай япархіі.