Віленская унія
Ві́ленская у́нія (па-лацінску: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкаваньня») — міжнародная дамова, заключаная 28 лістапада [ст. ст. 18] 1561 року ў Вільні між Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскаю канфэдэрацыяю. Прадугледжвала пераход Лівоніі да Літоўскай дзяржавы са стварэньнем сьвецкіх дзяржаваў — Лівонскага герцагства ды герцагства Курляндыі і Сямігаліі. Падпісаная Жыгімонтам II Аўгустам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, і лівонскаю знацьцю на чале з Готгардам Кетлерам, апошнім магістрам Лівонскага ордэну, які стаў першым герцагам Курляндыі і Сямігаліі.
Апісаньне
рэдагавацьPacta Subiectionis
рэдагавацьАрыгінал напісаны лацінаю. Зьберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Нямеччына). Адразу пасьля ўкладаньня дамова была перакладзеная нямецакаю, разышлася вялікаю колькасьцю копіяў.
Умовы дагавору:
- Сэкулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфэдэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэну і дзяржаваў-біскупстваў.
- Стварэньне на сэкулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзьвіне:
- а. Лівонскае герцагства з Рыгаю на поўнач ад Заходняй Дзьвіны;
- б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзьвіны.
- Готгард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Сямігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі й пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
- Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага й станавіліся ленамі Жыгімонта ІІ Аўгуста.
- Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт ІІ Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам:
- а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбурскага веравызнаньня[1].
- б. пацьверджаньне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнаньне за сваякамі абодвух плоцяў права ўспадкоўваць маёнткі[1].
- в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].
Privilegium Sigismundi Augusti
рэдагавацьВынікі
рэдагавацьВіленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Hylzen, Jan August. Inflanty w dawnych swych i wielorakich aż do wieku naszego dziejach i rewolucjach, z wywodem godności i starożytności szlachty tamecznej, tudzież praw i wolności z dawna i teraz jej służących, zebrane i polskiemu światu do wiadomości w ojczystym języku podane przez Jaś. Wielm. Jmci pana Jana Augustyna Hylzena, Kasztelana Inflanckiego, Starostę Brasławskiego … , Wilno: w Drukarni J. K. M. Akademickiej Societatis Jesu, 1750. — S. 112.
- Янчевецкий, Г. А. Документы к истории присоединения Ливонии к Польше // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края: в 4 т.. — Рига, 1876—1883. — Т. III (1880). — C. 402—432.