Уладзіслаў Паўлюкоўскі

(Перанакіравана з «Улад-Ініцкі»)

Уладзісла́ў Паўлюко́ўскі (пс.: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У. І. Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул. Паў-скі; У. І.; У.-І.; Ў. П.;) — (1 траўня (н.с. 13 траўня) 1895, в. Ініца, Наваградзкі павет — 8 верасьня (ці 8 лістапада?) 1955, Вільня) — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак, вайсковы фатограф[1].

Уладзіслаў Паўлюкоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 (13) траўня 1895
Памёр 8 верасьня 1955(1955-09-08) (60 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці маляр, перакладнік, пісьменьнік, паэт
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і мястовую школу ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы.

Падчас Першай сусьветнай вайны служыў у расейскім войску ў чыне прапаршчыка. Ваяваў пад час грамадзянскай вайны ў Расеі[2].

У 1920 вярнуўся ў родную вёску Ініца. У сярэдзіне 1920-х пераехаў у Вільню. Прымаў удзел у дзейнасьці БСРГ.

Пачаў друкавацца з 1926 году. Творы пабачылі сьвет у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Яго графіка аздабляла мастацкія кніжкі, календары, падручнікі.

У 1926 годзе арыштаваны, зьняволены ў Лукішках. Дзякуючы апэляцыйнаму суду вызваліўся ў 1927 годзе.

На працягу 1928—1929 выдаў тры кнігі[3]; (частка зь іх прысьвечаны вязьніцы: вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў расейскіх клясыка (Леў Талстой, М.Зошчанка)[4].

Ізноў арыштаваны ў 1939, Зьмешчаны ў канцлягэр Бяроза-Картускі. пасьля нападу СССР на Польшчу, вызваліўся. Пакінуў успаміны пра знаходжаньне ў лягэры «Арышты; Бяроза і Воля»[5].

З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І. Луцкевіча. З 1945 да 1948 — дырэктар Літаратурнага музэю А.Пушкіна ў Вільні.

 
Могілка Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Росы, Вільня

29 жніўня 1948 арыштаваны. Перавезены ў Менск. Асуджаны да 10 гадоў лягероў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Росы[6].

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ У. Гарбацкі, «Ня поўныя беларусы». Недаацэнены геній Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Новы Час, 24.07.2023, https://novychas.online/asoba/nja-pounyja-belarusy-nedaaceneny-henij-uladzi
  2. ^ С. Чыгрын, Забыты Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Racyja.com, 13.05.2020, https://www.racyja.com/kultura/zabyty-uladzislau-paulyukouski/
  3. ^ У. Гарбацкі, «Ня поўныя беларусы». Недаацэнены геній Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Новы Час, 24.07.2023, https://novychas.online/asoba/nja-pounyja-belarusy-nedaaceneny-henij-uladzi
  4. ^ С. Чыгрын, Забыты Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Racyja.com, 13.05.2020, https://www.racyja.com/kultura/zabyty-uladzislau-paulyukouski/
  5. ^ У. Гарбацкі, «Ня поўныя беларусы». Недаацэнены геній Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Новы Час, 24.07.2023, https://novychas.online/asoba/nja-pounyja-belarusy-nedaaceneny-henij-uladzi
  6. ^ С. Чыгрын, Забыты Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Racyja.com, 13.05.2020, https://www.racyja.com/kultura/zabyty-uladzislau-paulyukouski/