Уладзімер Казьбярук

беларускі літаратуразнавец

Уладзі́мер Міха́йлавіч Казьбяру́к (29 жніўня 1923, в. Бандары, Беластоцкі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец.

Уладзімер Казьбярук
Дата нараджэньня 29 жніўня 1923(1923-08-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 красавіка 2016(2016-04-04) (92 гады)
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], гістарыяграфія[1] і гісторыя культуры[d][1]
Месца працы
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 29 жніўня 1923 году ў в. Бандары Беластоцкага павету Беластоцкае ваяводзтва, Польскай Рэспублікі. У 1949 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1949-52 гадох — настаўнік у Наваградзкім раёне, выкладчык Полацкага пэдагагічнага інстытуту. У 1952—1955 гадох навучаўся ў асьпірантуры пры Менскім пэдагагічным інстытуце. У 1959—1991 гадох працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філялягічных навук (1963). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Навукова-дасьледчыцкая дзейнасьць

рэдагаваць

Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя стасункі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ ст. Аўтар дасьледаваньняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасьці і нацыянальнай сьвядомасьці ў XVII—XVIII ст., беларускае нацыянальнае адраджэньне ў ХІХ — пачатку ХХ ст., утварэньне БНР, жыцьцё і літаратурная дзейнасьць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна, З. Бядулі[2] і іншых).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. Мн., 1974.
  • Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. Мн., 1979.
  • Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. Мн., 1983.
  • Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991.