Руслан Капанцоў

беларускі футбаліст

Руслан Капанцоў (нарадзіўся 12 траўня 1981 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Горкі».

Руслан Капанцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 траўня 1981(1981-05-12)[1] (43 гады)
Рост 191 см
Вага 88 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Горкі
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999 Вейна[d] 14 (0)
1999—2002 Дняпро Магілёў 42 (0)
2003 Дынама Менск 10 (0)
2004 Белшына 11 (0)
2005—2010 Дняпро Магілёў 101 (0)
2011—2012 Белшына 39 (0)
2013 Хваля 6 (0)
2014 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2015—2017 Дняпро Магілёў 29 (0)
2018 Белшына 14 (0)
2019—4 Горкі 94 (0)
Зборныя
2002—2003 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Гуляў у розных клюбах, пераважна ў магілёўскім «Дняпро». З клюбам атрымаў бронзавы мэдаль чэмпіянату 2009 году, а на наступны год пасьпяхова гуляў у Лізе Эўропы. У студзені 2011 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Па заканчэньні сэзону 2012 году пакінуў каманду. Першую палову 2013 году прапусьціў, аднаўляючыся ад траўмы. У верасьні 2013 году дзеля падтрыманьня формы стаў гульцом пінскай «Хвалі»[3], дзе атрымаў гульнявую практыку.

У студзені 2014 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4], але не згуляў ні ў адным афіцыйным матчы за клюб. Быў другім брамнікам каманды пасьля Артура Катэнкі. У траўні 2014 году атрымаў траўму і наагул перастаў трапляць у заяўку салігорскага клюбу. У ліпені пакінуў клюб[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[6], які паводле вынікаў сэзону 2014 году выбыў у Першую лігу. У складзе «Дняпра» чаргаваў месца ў браме Уладзімерам Журавым. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. У сэзоне 2016 году саступіў месца ў асноўным складзе маладому Паўлу Паўлючэнку, толькі ў канцы сэзону стаў часьцей трапляць у склад. У сэзоне 2017 быў другім брамнікам каманды пасьля Ігара Даўгялы.

У студзені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў магілёўскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом «Белшыны»[9]. У першай палове сэзону 2018 году быў асноўным брамнікам, але пазьней пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. Па заканчэньні сэзону 2018 году пкінуў бабруйскі клюб. З 2019 году вступае за клюб «Горкі»[10].

Міжнародная

рэдагаваць

Мае на сваім рахунку матчы ў складзе зборнай Беларусі (да 21 году).

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 12 –11
2016 Першая ліга 8 –2
2017 Найвышэйшая ліга 9 –13
Белшына 2018 Першая ліга 14 –13

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць