Уладзімер Аляксандравіч Варна (17 кастрычніка 1922, Менск, БССР13 сьнежня 1978, Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — літаратар і журналіст.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў прадмесьці МенскуКамароўцы, якой ён потым прысьвяціў верш. Яшчэ ў раньнім дзяцінстве ён зламаў нагу і, нягледзячы на тое, што доўга ляжаў у шпіталі, на ўсё жыцьцё застаўся кульгавым. Ягоная маці, Зінаіда Аляксееўна, расейка, выхавала яго на вершах Пушкіна, Лермантава, Някрасава, Блока ды іншых расейскіх паэтаў. У 1938 годзе Варна кінуў 8 клясу і паступіў рэпартэрам у БЕЛТА. Першы верш Уладзімера Варны «На старт!» быў надрукаваны 19 сьнежня 1940 году ў газэце «Сталинская молодежь». У гады вайны ён працаваў зьменным майстрам на адным з заводаў у горадзе Молатаў (цяпер Перм) Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобласьці (існуе меркаваньне што ён быў рэпрэсаваны), затым агентам па росшуку грузаў на станцыі Кізел, культарганізатарам на будаўніцтве Беразьнікоўскага хімкамбінату. Напрыканцы вайны паступіў літсупрацоўнікам у газэту Пермскай чыгункі. Друкаваўся ў альманаху «Прикамье». Пасьля вяртаньня ў Беларусь: працаваў у рэдакцыі дзіцячай газэты «Зорька», быў літкансультантам акруговай газэты «Во славу Родины», дзесяць гадоў працаваў у рэдакцыі маладэчанскай абласной газэты «Сталінскі шлях» (потым «Красное знамя»). Некалькі гадоў зьяўляўся спэцкарэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва». У 1962 годзе яго прымаюць у сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР, у 1967 годзе ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі. Ён шмат друкуецца ў газэтах і часопісах «Нёман», «Смена», «Огонек», «Молодая гвардия», «Юность», «Молодой колхозник», «Литературная газета», «Литературная Россия», «Красная звезда», «Труд» ды іншых. У перакладах У. Варны выходзяць апавяданьні І. Навуменкі ды І. Чыгрынава, вершы М. Аўрамчыка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, С. Дзяргая, A. Дyдара, І. Муравейкі, П. Панчанкі, М. Пянкрата ды іншых беларускіх паэтаў, а таксама вершы таджыцкіх і ўзбэцкіх паэтаў. У 1968 годзе Ўладзімер Варна прыяжджае на Камчатку. Дарэчы, ён шмат вандраваў — пабываў у Крыме, Сярэдняй Азіі ды на Калыме. На Камчатцы ён працуе ў рэдакцыі газэты «Камчатская правда», на абласным радыё, камчацкім рыбазаводзе, пісаў аб працы маракоў рыбалавецкага флёту ды сам хадзіў з імі на пуціну. Зь першых дзён стварэньня абласной камчацкай пісьменьніцкай арганізацыі ён актыўна ўключаецца ў ейную працу. Памёр ад цяжкай хваробы ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1985 годзе Петрапаўлаўска-Камчацкі рыбалавецкі калгас імя У. І. Леніна прысудзіў У. Варне, за кнігу «Сколько у нас под килем» і цыкль вершаў аб рыбаках, літаратурную прэмію.

  • Из первой тетради: Вишни, Чусовая, Комаровка. // Смена. № 8. 1956. С. 10.
  • На стрежень. Первая книга стихов. Москва. 1959. 78 с. [Рэц.: Івановіч С., Палачанскі М. Свае і чужыя інтанацыі. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 6 красавіка 1960; Харытонаў Н. * Сустрэча з паэтам. // Полымя. № 8. Мінск. 1960. С. 184-185.]
  • Весна продолжается. Стихи. Минск. 1960. 97 с. [Рэц.: Яўменаў Л. Агонь і попел. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 13 верасня 1960.]
  • Кордзікаў М. Х. Балоты адступаюць. Вопыт работы Смалявіцкай машынна-меліярацыйнай станцыі. Літаратурны запіс У. Варно. Мінск. 1960. 29 с.
  • Муравейка И. Дружная семейка. Стихи. Пер. В. Варно. Минск. 1961. 52 с.
  • Гарачае лета. Расказ пра механізатара Канстанціна Папко. Мінск.1962. 44 с.
  • Земля и люди. Очерки. Минск. 1963. 155 с.[Рэц.: Досин М. Прекрасное рядом. // Неман. № 4. Минск. 1963. С. 153-154; Клышка М. Паэт піша нарыс… // Полымя. Мінск. № 4. 1963. С. 186-187.]
  • Сквозь тучи. Стихи. Минск. 1968. 95 с.
  • Звезды в шторм. Стихи. // Нёман. № 4. Минск. 1971. С. 4-6.
  • Горький запах жасмина. [Рассказ] // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 23 мая. 1971.
  • Он должен выиграть сраженье. Карлу Марксу, первому журналисту-коммунисту. (К 154-летию со дня рождения - 1818 год, 5 мая) [Из поэмы] // Камчатский комсомолец. Петропавловск-Камчатский. 5 мая 1972.
  • Сколько у нас под килем: Судовой журнал поэта. Петропавловск-Камчатский. 1978. 213 с. [Рэц.: Кудлин В. Глубина поэтической прозы. К выходу книги В. Варно “Сколько у нас под килем”. // Камчатская правда. Петропавловск на Камчатке. 28 апреля 1978; Санеев Н. Жажда открытий. // Камчатский комсомолец. Петропавловск-Камчатский. 29 августа 1978; Канунова Л. // Звезда. № 1. 1979. С. 216-217]
  • Стремнина. Стихи. Москва. 1980. 63 с. [Рэц.: Колган С. Память. // Рыбак Камчатки. Петропавловск-Камчатский. 14 января 1981.
  • Сколько у нас под килем. Судовой журнал поэта. Стихи. Петропавловск-Камчатский. 1983. 287 с. [Рэц.: Пустовит В. Океан в шторм. // Камчатский комсомолец. 18 октября 1983.]
  • Жажда; Седина; Рыбачки: [Стихи] // Лицом к океану. Литературно-художественный сборник. Владивосток. 1984. С. 200.
  • Сколько у нас под килем. Судовой журнал поэта. Стихи. Петропавловск-Камчатский. 2008. 304 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Владимир Александрович Варно: [Некролог] // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 15 декабря 1978.
  • Варно Владимир Александрович (1922—1978). // Что читать о Камчатке: Рекомендательный указатель литературы. Петропавловск-Камчатский. Вып. 2. 1982. С. 121.
  • Кудлин В. «Жестокая обязанность поэта». О Владимире Варно и его книгах. // Варно В. Сколько у нас под килем: Судовой журнал поэта. Петропавловск-Камчатский. 1983. С. 275-284.
  • Литературная премия Сероглазки. // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 14 июля 1985.
  • Кудлин В. Верил и сомневался. Исполнилось 65 лет со дня рождения Владимира Варно. // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 18 октября 1987.
  • Владимир Варно. // Писатели Дальнего Востока. Биобиблиографический справочник. Вып. 2. Хабаровск. 1989.
  • Баркоўскі А. Уладзімір Варно. // Голас Радзімы. Мінск. 12 чэрвеня 2003.
  • Владимир Варно. // Гропянов Е. В. Писатели Камчатки. Союз писателей России. Петропавловск-Камчатский. 2005.
  • Ласкоў І. Аўтабіяграфія. Дзеннікі. Койданава. «Кальвіна». 2010. С. 36-37.