Су́здаль — горад (з 1778) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Суздальскага раёну Ўладзімерскай вобласьці. Насельніцтва 9 865 чалавек (2016 год). Разьмешчаны на рацэ Каменка, прытоку ракі Нерлі за 26 км на поўнач ад Уладзімеру.

Суздаль
рас. Суздаль
Суздаль
Coat of Arms of Suzdal.png Flag of Suzdal (Vladimir oblast).png
Герб Суздалю Сьцяг Суздалю
Першыя згадкі: 999
Горад з: 1778
Краіна: Расея
Вобласьць: Уладзімерская вобласьць
Плошча: 15 км²
Вышыня: 115 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 9865 чал.
шчыльнасьць: 657,67 чал./км²
Тэлефонны код: 49231
Паштовы індэкс: 601293
Геаграфічныя каардынаты: 56°25′16″ пн. ш. 40°26′56″ у. д. / 56.42111° пн. ш. 40.44889° у. д. / 56.42111; 40.44889Каардынаты: 56°25′16″ пн. ш. 40°26′56″ у. д. / 56.42111° пн. ш. 40.44889° у. д. / 56.42111; 40.44889
Суздаль на мапе Расеі
Суздаль
Суздаль
Суздаль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.gorodsuzdal.ru

Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кальцо Расеі, ва Ўладзімера-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музэй-запаведнік.

Аснову эканамічнай актыўнасьці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўваньне турыстаў: гатэльны бізнэс, грамадзкае харчаваньне і да т. п. У горадзе маюцца наступныя прамысловыя прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, па вытворчасьці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэньня. Моцна разьвіта агародніцтва.

Вялікая колькасьць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Яўфім'еў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвага пляцу, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідзтва. У горадзе налічваецца каля 30 цэркваў.

ГалерэяРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Суздаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 256—257. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)