Савецка-ўкраінская вайна
Савецка-ўкраінская вайна — пэрыяд у гісторыі Ўкраіны, які характарызаваўся шэрагам вострых канфліктаў у 1917—1921 гадах у барацьбе за ўладу і кантроль над украінскімі землямі, колішнімі паўднёва-заходнімі губэрнямі Расейскай імпэрыі. Складовая частка грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі. Фармальна была вайной паміж прыхільнікамі незалежнай Украіны са сталіцай у Кіеве (УНР) і бальшавіцкай марыянэткавай дзяржавы — Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (да 1919 вядомай як Украінская Народная Рэспубліка Саветаў) са сталіцай у Харкаве. Скончылася паразай УНР, бальшавіцкай акупацыяй Украіны і ўваходжаньнем УССР у склад Савецкага Саюзу ў 1922 годзе.
Савецка-ўкраінская вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Войскі УНР у Кіеве. Сакавік 1918 году | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Украінская Народная Рэспубліка | Расейская СФСР УССР | ||||||||
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |