Галоўнакамандуючы

найвышэйшая вайсковая пасада ва ўзброеных сілах

Галоўнакама́ндуючы — вышэйшая ввайсковая пасада на якім-небудзь тэатры вайсковых дзеяньняў або стратэгічным напрамку (рэгіёне), а таксама ў асобных відах Узброеных сіл многіх краінаў.

У мінулым галоўнакамандуючыя прызначаліся для кіраўніцтва ўсімі дзеючымі арміямі. Падчас Першай сусьветнай вайны былі галоўнакамандуючыя францускай і ангельскай арміямі, галоўнакамандуючы Ўсходнім фронтам ў Нямеччыне, галоўнакамандуючыя Паўночным, Заходнім, Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім і Каўкаскага фронту ў Расеі. У гэты пэрыяд галоўнакамандуючыя ў расейскіх і нямецкай войсках падпарадкоўваліся вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, а ў ангельскай і францускай арміях — сваім урадам праз генштабы і, акрамя таго, аб’яднанаму саюзнаму камандаваньню.

Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ва ўзброеных сілах шэрагу краінаў для кіраўніцтва сухапутнымі войскамі, ваенна-паветранымі і ваенна-марскімі сіламі прызначаліся галоўнакамандуючыя гэтымі відамі ўзброеных сіл. Ва ўзброеных сілах нацысцкай Нямеччыны былі створаны 3 самастойныя галоўнакамандаваньні на чале з галоўнакамандуючымі (сухапутных войскаў, ВПС і ваенна-марскіх сіл). Падчас Другой сусьветнай вайны ЗША мелі галоўнакамандуючых ціхаакіянскімі ваенна-марскімі сіламі і галоўнакамандуючага аб’яднанымі саюзнымі сіламі на Эўрапейскім ТВД.

У Савецкіх узброеных сілах галоўнакамандуючыя былі на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Паўднёва-Заходнім (ліпень 1941 — май 1942), Паўночна-Каўкаскім (красавік — май 1942) напрамках і на Далёкім Усходзе (1945). Да распаду Савецкага Саюзу меліся галоўнакамандуючыя рознымі відамі ўзброеных сіл, а таксама галоўнакамандуючыя Групай савецкіх войскаў у Нямеччыне. Кіраваньне аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў — удзельніц Варшаўская дамова ажыцьцяўлялі галоўнакамандуючыя гэтымі сіламі. З 1955 па 1991 існавала пасада галоўнакамандуючага Аб’яднанымі Ўзброенымі сіламі краін Варшаўскай дамовы.

Пасады галоўнакамандуючага існуюць таксама ва  ўзброеных сілах краінаў НАТА. Дарэчы існуе галоўнакамандуючы аб’яднанымі Ўзброенымі сіламі НАТА.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Радянська військова енциклопедія «ГРАЖДАНСКАЯ — ЙОКОТА» // = (Советская военная энциклопедия) / Маршал Советского Союза Н. В. ОГАРКОВ — председатель. — М.: Воениздат, 1979. — Т. 3. — С. 567. — ISBN 00101-236 (рос.)