Вайскова-марскія сілы Ўкраіны
Вайскова-марскія сілы Ўкраіны (па-ўкраінску: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сілаў Украіны, прызначаны для абароны сувэрэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй апэрацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеяньні зь іншымі відамі Ўзброеных сілаў Украіны, садзейнічаньне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.
Па стане на пачатак 2014 году, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраеньні 4 карвэты, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 году была разьмешчана ў Севастопалі[1].
Роды войскаў
рэдагаваць- надводныя сілы
- падводныя сілы
- авіяцыя ВМС
- берагавыя ракетна-артылерысцкія войскі
- марская пяхота
Камандуючыя ВМС Украіны
рэдагавацьКамандуючымі ВМС Украіны былі:
- 22 сакавіка 1918 — віцэ-адмірал Міхаіл Саблін
- 30 красавіка 1918 — контар-адмірал Міхаіл Востраградзкі
- 10 июня 1918 — контар-адмірал Вячаслаў Клачкоўскі
- красавік 1992 — кастрычнік 1993 — віцэ-адмірал Барыс Кожын
- кастрычнік 1993 — кастрычнік 1996 — віцэ-адмірал Уладзімер Бяскаравайны.
- 28 кастрычніка 1996 — 20 траўня 2003 — адмірал Міхаіл Ежэль
- 21 траўня 2003 — 23 сакавіка 2006 — віце-адмірал Ігар Князь.
- 23 сакавіка 2006 — 17 сакавіка 2010 — адмірал Ігар Ценюх.
- 18 сакавіка 2010 — 26 ліпеня 2012 — адмірал Віктар Максімаў.
- 27 ліпеня 2012 — 19 лютага 2014 — адмірал Юрый Ільін
- 1 сакавіка 2014 — 2 сакавіка 2014 контар-адмірал Дзяніс Бяразоўскі
- 2 сакавіка 2014 — па сёньняшні дзень — контар-адмірал Сяргей Гайдук[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В Севастополе взяли штурмом штаб ВМС Украины. Уніан (рас.)
- ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/2/88842/ Камандуючым ВМС Украіны прызначаны Сяргей Гайдук
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |