Убарцкая Рудня
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Убарцка́я Ру́дня[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Убарці, за 5 км на захад ад Астражанкі, за 35 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Убарцкая Рудня ўваходзіць у склад Астражанскага сельсавету.
Убарцкая Рудня | |
трансьліт. Ubarckaja Rudnia | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Астражанскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 93 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247858 |
СААТА: | 3228804050 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°59′34″ пн. ш. 28°28′52″ у. д. / 51.99278° пн. ш. 28.48111° у. д.Каардынаты: 51°59′34″ пн. ш. 28°28′52″ у. д. / 51.99278° пн. ш. 28.48111° у. д. |
± Убарцкая Рудня |
Гісторыя
рэдагавацьПершае вядомае пісьмовае ўпамінаньне паселішча датуецца 30 студзеня 1777 году — згадваецца ў пратаколе візыту парафіяльнай Астражанскай царквы Петрыкаўскага дэканата Тураўскай дыяцэзіі: «на Рудні Ўбарцкай хат 8». Узьнікненьне айконіму Ўбарцкая Рудня зьвязана зь месцам здабычы руды, дзе было заснавана паселішча.
- 13 лютага 1787: Рудня Ўбарская («na Rudni Uborskiey»), сяло, 10 хат.
- 1800: Рудня Астражанская, вёска.
- 11 красавіка 1802: Рудня Астражанская, вёска паезуіцкага маёнтку Сьнядзін графа Вікенція Патоцкага. Інвэнтарны вопіс маёнтку зьмяшчае апісаньне вёскі зь пералікам маёмасьці сялянаў і ўсіх адбытых імі павіннасьцяў. Карчма, млын (пры р. Убарць).
- 22 ліпеня 1807: Астражанская, рудня фальварку Асавец падсудка Казіміра Рудзіеўскага.
- 1850: Рудня, вёска, пры р. Убарць. 12 двароў.
- 1864: Рудня, вёска, на 79-й вярсьце р. Убарць ад мяжы Наваград-Валынскага павету Вадзяны млын. Рудня Ўбарцкая, вёска паезуіцкага маёнтку Астражанка, дасталася ў спадчыну пам. Івану Рудзіеўскаму.
- 1867: Убарцкая Рудня («Убортская Рудня»), вёска за 5 вёрст ад Астражанскай царквы, 39 вёрст ад Петрыкаўскага касьцёла. 46 праваслаўных; 46 карэнных каталікоў, 10 двароў.
- 1 студзеня 1870: Рудня Ўбарцкая («Рудня Убортс.»), вёска Астражанскага сельскага таварыства маёнтку Астражанка Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні пам. Рудзіеўскіх. 16 вёрст ад вал. праўленьня. Паводле рэвізіі, 9 душ сялянаў-уласьнікаў. Прыход Астражанскай царквы.
- 1873: Спадчыньнікі Івана і Ёсіфа Казіміравых Рудзіеўскіх пераўступілі вёску графу Ёсіфу Тышкевічу. Карчма з уязным сьвірнам. Вадзяны 2-павярховы млын на р. Убарць з 2 паставамі і сукнавальняю.
- 1879: Убарцкая Рудня, вёска прыхода Астражанскай царквы.
- 1889: «Убортская Рудня», вёска і маёнтак Буйнавіцкай вол. 11 вёрст ад с. Буйнавічы, 67 вёрст ад Мазыру. Рудня.
- 13 траўня 1892: Убарцкая Рудня, хутар. Зацьвярджэньне праекту на пабудову графам Тышкевічам пільні.
- 1 студзеня 1895: Рудня, вёска. Заява Якава Восіпава Ліпскага аб выкупе зямлі ў графа Тышкевіча.
- 1897: «Убортская Рудня», вёска Астражанскага таварыства і фальварак Буйнавіцкай воласьці, пры р. Убарць. У вёсцы 10 двароў, 65 жыхароў (37 мужчынаў і 28 жанчын). Фальварак на зямлі графа Тышкевіча пры в. Убарцкая Рудня, пры сплаўной і суднаходнай р. Убарць. Сумежны з в. Убарцкая Рудня. Лесапільны завод, вадзяны млын. У фальварку 14 двароў, 97 жыхароў (47 муж. і 50 жан.).
- 1898: «Убартьская Рудня», вёска. Лесапільны завод і вадзяны млын графа Аляксандра Тышкевіча.
- 1909: Рудня Ўбарцкая («Рудня Убортская»), хутар Буйнавіцкай воласьці. 14 вёрст ад цэнтру воласьці, 18 вёрст ад паштовай установы Петрыкаў. 38 дв., 177 жых.
- 1913: Убарцка-Руднянскае аднаклясная народная вучэльня. Першая настаўніца Алена Радзялоўская.
- 1915: Убарская Рудня («Уборская Рудня»), вёска. 10—20 двароў.
- 1917: Рудня Ўбарцкая («Рудня Убортская»), вёска Буйнавіцкай воласьці. 14 вёрст ад цэнтру воласьці. 92 двары, 501 жыхар (252 мужчыны і 249 жанчын): 450 бел., 45 яўр.
- 1925: Убарцкая Рудня, в. Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну. 5 км ад с/с, 36 км ад р-на. Школа на беларускай мове: 62 навучэнцы (41 хлопчык і 21 дзяўчынка): 57 бел., 4 яўр., 1 пал. 2 дзес. ворыва. «Уб. Рудня», в. Астражанскага спажыўт-ва Мазырскага Райсаюзу і Рабкаапу.
- 1929: «Рудня».
- 1933: Калгас «Бальшавік».
- 1940: Убарцкая Рудня («Убортская Рудня»), вёска.
- У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 5 жыхароў.
- 16 студзеня 1944: «Боевое охранение [52-го гвкп] у дер. Убортская Рудня на западном берегу р. Уборти, что в 2 км северо-восточнее Манчиц». 18 студзеня «52-й гвкп к 18:00… одним сабельным эскадроном занял Убортскую Рудню».
- 1964: Убарцкая Рудня, в. Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну. Дазвол райвыканкаму на «будаўніцтва культурна-бытавых, жыльлёвых і гаспадарчых памяшканьняў» у вёсцы як пэрспэктыўнай для разьвіцьця.
- 5 студзеня 1984: «Убортская Рудня», вёска, пры р. Убарць. Школа.
- 1986: Убарцкая Рудня, в. Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну, у саўгасе «Буйнавічы».
- 1 студзеня 1999: Убарцкая Рудня, вёска Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну. Сельскі клюб. 94 гаспадаркі, 166 жыхароў, зь іх 18 працуюць, 9 дзяцей да 15 гадоў, 119 пэнсіянэраў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1816 год — 9 двароў, 60 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1940 год — 180 двароў, 540 жыхароў; 1984 год — 180 жыхароў; 1998 год — 107 двароў, 164 жыхары; 1999 год — 167 жыхароў (67 мужчынаў і 100 жанчын; перапіс); 2000 год — 97 двароў, 156 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 93 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьКлюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Астражанка».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
- Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл.