Тыматэвуш Павал Гажэнскі

Тыматэвуш Павал Ґажэнскі (па-польску: Tymoteusz Paweł Gorzeński; 20 сакавіка 1743, Дабжыца, цяпер Плешаўскі павет, Велікапольскае ваяводзтва, Польшча — 20 сьнежня 1825, Познань, цяпер Польшча) — рымска-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп познанска-гнезьненскі.

Тыматэвуш Павал Ґажэнскі
Tymoteusz Paweł Gorzeński
Род дзейнасьці арцыбіскуп познанска-гнезьненскі
Дата нараджэньня 20 сакавіка 1743
Месца нараджэньня Дабжыца, Плешаўскі павет, Велікапольскае ваяводзтва, Польшча
Дата сьмерці 20 сьнежня 1825
Месца сьмерці Познань, Польшча
Месца пахаваньня
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Узнагароды
ордэн Белага арла

Біяграфія

рэдагаваць

Сын уладара дабжыцкае воласьці Францішка Гажэнскага гербу Наленч і Ганны з Дарангоўскіх. У 1765 годзе распачаў навучаньне ў сэмінарыі ксяндзоў місіянэраў у Кракаве. Ад 1763 году канонік пры познанскай катэдры, ад 1776 году канонік пры кракаўскай катэдры. Ад таго самага году рэктар госьпісу сьвятога Станіслава ў Кракаве. Верагодна, ягонай працай на заканчэньне навучаньня ў кракаўскай сэмінарыі была Conclusiones theologicae pro disputtionibus publicis. У 1775 годзе выехаў у Рым, дзе вывучаў права. У Польшчы зьявіўся толькі ў 1777 годзе. У 1780 годзе пераехаў у Варшаву як дэлегат кракаўскае курыі да Кароннага Трыбуналу. У 1781 годзе атрымаў Ордэн Сьвятога Станіслава і пасаду рэфэрэндара вялікага кароннага. Ад 1788 году апошні канцлер северскага княства.

У 1790 годзе прызначаны смаленскім біскупам. Падчас Вялікага Сойму разам із сваяком Аўгустынам Ґажэнскім дзейнічаў у падтрымку Канстытуцыі 3 траўня, прыняў прысягу ад караля 3 траўня. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай пераехаў у Кракаў. Часьцяком бываў у сваім галічынскім маёнтку ў Жарноўцы. Пэўны час жыў у Вене, а ў 1804 годзе пераехаў у Познань. У 1806 годзе прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III прызначыў яго познанскім біскупам, але ж напалеонаўскія войны перашкодзілі інтранізацыі. У 1808 годзе ўлады Варшаўскага княства пацьвердзілі намінацыю, у 1809 годзе яна была зацьверджаная папам. У 1810 годзе скончыў распачатую біскупам Ігнацыем Рачынскім генэральную рэарганізацыю познанскае капітулы, стварыўшы ўстой, які амаль бязьменна захаваўся да сёньня.

У 1821 годзе папа Піюс VII узьвялічыў познанскае біскупства да рангу мэтраполіі й злучыў яго пэрсанальнай уніяй з Гнезьненскай мэтраполіяй зь сялібай у Познані. Са згоды прускіх уладаў пасаду ўзначаліў Тыматэвуш Гажэнскі. У 1822 годзе Фрыдрых Вільгельм ІІІ забараніў яму ўжываць тытул прымаса Польшчы. Арцыбіскуп гэтаму не запярэчыў, але пастанову не выконваў. Як арцыбіскуп у скарбніцу познанскае катэдры ўнёс шматлікія літургічныя шаты, начыньне, мэблю і іншыя каштоўнасьці. Фундаваў касьцёл сьвятога Тыматэвуша ў Бялэжыне. Пасьля сьмерці быў пахаваны ў познанскай катэдры ў капліцы Шолдрскіх. Сёньня пахаваны ў крыпце разам зь іншымі познанскімі арцыбіскупамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тыматэвуш Павал Гажэнскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Адам Станіслаў Нарушэвіч
Смаленскія біскупы
1790—1809
Наступнік
Папярэднік
Ігнацы Рачынскі
Арцыбіскуп познанскі
1809—1825
Наступнік
Тэафіль Валіцкі
Папярэднік
Ігнацы Рачынскі
Арцыбіскуп гнезьненскі
1821—1825
Наступнік
Тэафіль Валіцкі
Папярэднік
Прымас Польшчы й Літвы
1821—1825
Наступнік
Тэафіль Валіцкі